Вы тут

Шукаць не прычыны, а шляхі пераадолення


Прэзідэнт патрабуе больш эфектыўных захадаў па вырашэнні праблем у дрэваапрацоўчай галіне.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця арганізацый дрэваапрацоўкі, праблемах і шляхах вырашэння, паведамляе БЕЛТА.

«Мы ўжо не першы раз абмяркоўваем праблемы дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў і былі таксама вымушаны прымаць непапулярныя рашэнні па асобных прадпрыемствах, — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. — Але, як мне дакладваюць, сітуацыя там не радасная. Так званыя часовыя цяжкасці зацягваюцца на даволі доўгі перыяд».

«Зразумела, што на рынках спад, канкурэнты працуюць хутчэй за нас, рэсурсы ў Расіі таннейшыя і іншае, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Але гэта проста размовы і адгаворкі, якія сёння не прымаюцца. Тыя, хто думае такімі катэгорыямі, проста не адчуваюць сітуацыю вакол. У Еўропе рэсурсы яшчэ даражэйшыя, а цэны і якасць, тым не менш, больш прымальныя. Таму давайце не будзем займацца пошукам вонкавых прычын, а прааналізуем рэальную сітуацыю і шляхі вырашэння праблем. Нават калі гэта так, як вы гаворыце, гэта таксама не мае нічога агульнага з тымі задачамі, якія трэба вырашаць. Мы жывём у тых умовах, у якіх жывём. І вы знаходзіцеся на адпаведных пасадах для таго, каб вырашаць праблемы, якія ёсць у тых умовах, у якіх мы жывём».

Прэзідэнт сказаў, што сёлета ўрад настойваў на прыняцці ўказа аб рэструктурызацыі даўгоў шэрагу прадпрыемстваў, і ўказ быў падпісаны. Праз месяц з'явіўся новы праект указа. «Пры гэтым да цяперашняга часу не зразумела, калі завершацца гэтыя часовыя праблемы, як будуць развівацца прадпрыемствы і ці змогуць прапановы ўрада аздаравіць дрэваапрацоўчую галіну», — адзначыў Прэзідэнт. Ён таксама падкрэсліў, што нікому не патрэбны пустыя абяцанні. «Нельга дапусціць самападману і перакладвання рашэнняў на будучы, нейкі лепшы час», — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Развіццё гэтай галіны кантралюе і Камітэт дзяржаўнага кантролю. «Старшыня КДК згадзіўся з усімі прапановамі ўрада, і я хачу яшчэ раз пачуць вашу прынцыповую ацэнку сітуацыі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што ў мадэрнізацыю ўкладзена больш за мільярд долараў. «Што далей? Будзем завяршаць мадэрнізацыю і проста чакаць, калі рынкі самі ўзнімуцца, або прымаць дзейсныя меры па развіцці галіны?» — пацікавіўся Прэзідэнт. Ён таксама пацікавіўся альтэрнатыўнымі пазіцыямі па гэтых пытаннях.

Кіраўнік дзяржавы даў шэраг даручэнняў, накіраваных на комплекснае вырашэнне ўсіх праблем у дрэваапрацоўчай галіне.

ДА ВЕДАМА ЧЛЕНАЎ САВЕТА РЭСПУБЛІКІ
НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 чэрвеня 2015 года ў 15.00 у зале пасяджэнняў Савета Рэспублікі (вул. Чырвонаармейская, 9) адбудзецца пасяджэнне дзявятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.