Вы тут

Больш чым кіёск: «Белсаюздрук» прапануе каву, марозіва, падпіску і буккросінг


«Гатуйце традыцыйна і па-новаму, «па-венску», «па-турэцку» — як жадаецца! Я выбіраю каву «па-паштоваму», каторай твае вусны дакранаюцца». Гэтыя радкі прыйшлі ў галаву аднаму з наведвальнікаў новага павільёна РУП «Белсаюздрук», што адкрыўся ўчора ля станцыі метро «Маскоўская». У павільёне працуе кандыцыянер, ёсць цёплая падлога і цеплавая заслона ля дзвярэй (на выпадак халадоў), можна пагартаць і набыць перыёдыку, канцылярскія тавары, сувеніры, а таксама кандытарскую прадукцыю, халодныя напоі, марозіва і нават каву. Таму не дзіўна, што атмасфера тут у пэўным сэнсе натхняе на творчасць.

[caption id="attachment_88383" align="alignnone" width="600"]19-35 Так вы­гля­дае кі­ёск звон­ку.[/caption]

Першы такі павільён у Мінску з'явіўся ў 2010 годзе. Ідэю запазычылі ў нашых еўрапейскіх суседзяў — Літвы і Латвіі, дзе падобны фармат пунктаў продажу перыёдыкі распаўсюджаны даволі шырока.

— Павільёны мы ставім там, дзе бачым, што кіёскі вычарпалі свае тэхнічныя магчымасці, — распавёў начальнік сектара па паслугах Андрэй ГАРКАВЫ. — Цяпер прыярытэт надаём формам з магчымасцю самаабслугоўвання. Гэта не толькі зручна для кліентаў, але і дазваляе павялічыць таваразварот.

Павільён на «Маскоўскай» плошчай у 25 квадратных метраў аформлены ў новым дызайне і стрыманых шэрых колерах. Камфорт надаюць сучасныя матэрыялы, прыемныя адценні, дзённае святло з вітрын і яркае электрычнае асвятленне ў цёмны час сутак, водар кавы і свежых газет, часопісаў, кніг. Усё можна памацаць, пагартаць, разгледзець бліжэй, а заадно паласавацца сэндвічамі, эклерамі і іншымі слодычамі. Дарэчы, для тых, хто набывае перыядычнае выданне, да канца чэрвеня дзейнічае 10-працэнтная зніжка на каву, якую гатуюць тут жа ў кава-машыне.

[caption id="attachment_88381" align="alignnone" width="400"]— Ка­ва ў нас вы­дат­ная! — ка­жа пра­да­вец Ла­ры­са Па­лі­шчук. — Ка­ва ў нас вы­дат­ная! — ка­жа пра­да­вец Ла­ры­са Па­лі­шчук.[/caption]

Зрэшты, кавай у «Белсаюздруку» ўжо амаль нікога не здзівіш. Затое нязвыклая пакуль ідэя ўсталявання тут кошыкаў для буккросінгу (папулярны ва ўсім свеце рух па бясплатным абмене кнігамі) — з часам у новым павільёне такі таксама з'явіцца.

Апроч традыцыйнага набору тавараў, які можна знайсці ў кіёсках, павільён рэалізуе квіткі на канцэртна-відовішчныя мерапрыемствы, латарэйныя білеты, інтэрнэт- і тэлекарты. Плануецца абсталяваць новы пункт з відэаназіраннем і экранам, дзе будуць паказваць музычныя кліпы. А яшчэ ў павільёне «Белсаюздрук» можна аформіць падпіску на любімыя перыядычныя выданні і тут жа іх атрымліваць. Дарэчы, такім чынам падпіска будзе каштаваць на 20% менш, бо з кліента не здымаецца плата за дастаўку. Плаціць за тавары і паслугі тут можна як гатоўкай, так і пластыкавай карткай.

19-38

— Павільён таксама будзе ажыццяўляць выдачу заказаў з нашай інтэрнэт-крамы. Яна працуе ў асноўным на рэгіёны, бо не паўсюль ёсць такі шырокі асартымент перыёдыкі, кніг і канцылярскіх тавараў, як у Мінску. Пакупнік робіць заказ і сам выбірае павільён, дзе яму будзе зручна яго забраць, — патлумачыў Андрэй Гаркавы.

Ці папулярны такі фармат продажу перыёдыкі ў мінчан? Пра гэта можна меркаваць нават па тым, што пакуль павільён рыхтавалі да адкрыцця, выстаўляючы тавары і цэны, у яго пастаянна ўваходзілі людзі. Як паказвае практыка, падобны профіль работы дазваляе павялічыць таваразварот удвая.

[caption id="attachment_88384" align="alignnone" width="600"]Ка­му з па­куп­ні­коў па­шан­цуе? За тэр­мі­на­лам гуль­няў і ла­та­рэі пра­да­вец Люд­мі­ла Скок. Ка­му з па­куп­ні­коў па­шан­цуе? За тэр­мі­на­лам гуль­няў і ла­та­рэі пра­да­вец Люд­мі­ла Скок.[/caption]

Усяго ў сталіцы працуюць 24 павільёны розных фарматаў, дзе рэалізуецца да 700 найменняў газет і часопісаў штомесяц. А 160 крам аўтаматызаваныя, г.зн. улік тавару вядзецца ў анлайм-рэжыме, прадугледжана магчымасць папаўняць прылаўкі па неабходнасці. У многіх гандлёвых аб'ектах ёсць адведзеныя пад кавярні зоны, Wі-Fі, у адным усталяваны тэрмінал для плацяжоў, а крама «Белсаюздрук», што знаходзіцца на чыгуначным вакзале, працуе кругласутачна. Новы ж павільён па адрасе праспект Незалежнасці, 98 для зручнасці кліентаў будзе працаваць з 7 раніцы да 20 вечара без перапынку на абед.

Дзіяна СЕРАДЗЮК seradzyuk@zviazda.by

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.