Вы тут

Айфоны ў... каністры


Незвычайны тайнік быў выяўлены ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення «Брузгі-2» у аўтамабілі Audі-100, на якім па «зялёным» калідоры грамадзянін нашай краіны вяртаўся ў Беларусь.

Мытны кантроль праводзіўся з прымяненнем інспекцыйна-агляднага комплексу, які не пакінуў незаўважаным схаваны тавар. У каністры з-пад маторнага масла знаходзілася 5 мабільных тэлефонаў маркі іPhone 6 агульным коштам амаль 80 мільёнаў беларускіх рублёў, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Увогуле за 5 месяцаў сёлетняга года ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні з дапамогай інспекцыйна-агляднага комплексу выяўлена 65 фактаў хавання тавараў ад мытнага кантролю на агульную суму больш за 11 мільярдаў рублёў.

Барыс ПРАКОПЧЫК prakopchik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».