Вы тут

Вам пляцку або ляшча?


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Папярэдне ж праверыць сваё веданне роднай мовы можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:

Стаўпец — драўляны брусок у граблях, у які заганяецца зуб'е.

Дзя́га — рэмень, паясная папруга.

Пля́цка — кандытарскі выраб, коржык. У «Новай зямлі» Якуба Коласа чытаем:

Дзядзька майстар быў на штукі...

Такую выштукуе цацку;

А ў Свержань пойдзе — купіць пляцку.

Пру́глічка — драўляны падгалоўнік у ложку.

Гарлі́вы (састарэлае слова) — шчыры, старанны.

Прачулы — напоўнены вялікім пачуццём.

Даць ляшча — ударыць, выцяць, беларусы яшчэ скажуць: прыкласці руку, партрэт паправіць; рускія: «дать туза», «съездить по уху». Выраз «даць ляшча» цікавы сваім паходжаннем: ва ўкраінскай мове, адкуль, верагодна, ён і запазычаны, ёсць слова «ляшч» са значэннем «аплявуха», а сам выраз таму і мае значэнне «ўдарыць, выцяць», значыць «даць аплявуху».

Хоць гаць гаці — вельмі многа каго- ці чаго-небудзь. Беларускі сінанімічны рад багаты: без ліку, хоць адбаўляй, канца-краю не відаць, плойма, сорак саракоў, чортава гібель, плюнуць няма куды, як гразі, хоць заліся. Рускі — «тьма тьмущая», «без меры».

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» кожную суботу ў 11.10—11.25.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

astashkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.