З 22 па 28 чэрвеня ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё пройдзе «Юбілейны тыдзень» класіка беларускай літаратуры пісьменніка Кузьмы Чорнага, прымеркаваны да 115-годдзя з дня нараджэння вядомага аўтара.
Кузьма Чорны — стваральнік беларускай сацыяльна-псіхалагічнай і інтэлектуальна-філасофскай прозы. Да гэтага часу і даследчыкаў літаратуры, і прыхільнікаў творчасці аўтара здзіўляе яго працавітасць. Пражыўшы ўсяго 44 гады, ён напісаў больш за пятнаццаць буйных твораў — раманаў і аповесцей, а таксама шмат апавяданняў, п'ес, артыкулаў, фельетонаў, літаратуразнаўчых даследаванняў. Кузьма Чорны вёў нацыянальную прозу да пакарэння новых вышынь. Ён мог бы стаць беларускім Дастаеўскім, Камю, Фолкнерам... Але нават тое, што пісьменнік паспеў зрабіць за свой кароткі век, дазваляе нам гаварыць пра яго ўнікальную постаць у айчыннай літаратуры...
У фондах Беларускага радыё захоўваецца шмат радыёспектакляў і пастановак паводле аповесцей і раманаў Кузьмы Чорнага, а таксама запісаў мастацкіх чытанняў яго апавяданняў. На працягу «Юбілейнага тыдня» ў «Тэатры Беларускага радыё» прагучаць: 22 і 23 чэрвеня — радыёспектакль у дзвюх частках «Бацькаўшчына», 24 чэрвеня — радыёспектакль «Насцечка», 25 чэрвеня — радыёспектакль «Вераснёвыя ночы», 26-28 чэрвеня — радыёспектакль у трох частках «Млечны Шлях». 28 чэрвеня «Юбілейны тыдзень» завершыць радыёпастаноўка «Вялікае сэрца».
Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас».
«Я — чалавек каманды. Важна, каб людзі, якія знаходзяцца побач, верылі ў мяне».
«Наш слоган — „У нагу з часам“».