Вы тут

«Коцік» Аляксандра Рыбака


Аляксандр Рыбак зрабіў падарунак для сваіх рускамоўных прыхільнікаў, запісаўшы новую кампазіцыю «Коцік» і зняўшы на яе рамантычны відэакліп. Пасыл кампазіцыі зноў пра галоўнае — пра каханне, пра тое, што калі ў нешта моцна верыць, то ўсё абавязкова здзейсніцца.

Здымкі кліпа «Коцік» праходзілі ў Маскве. Відэа (знятае пад кіраўніцтвам каманды прафесіяналаў, якую ўзначальваў папулярны кліпмейкер Рустам Раманаў) увасобіла ў сабе гісторыю кахання, дзе можна прасачыць развіццё адносін маладой пары, пачынаючы з моманту знаёмства і заканчваючы тым, як зацікаўленасць і сімпатыя маладых людзей перарастаюць у сапраўдныя пачуцці. У кліпе адсутнічаюць спецэфекты і камп'ютарная графіка, затое можна паназіраць за прафесійнай ігрой акцёраў. Сюжэт зводзіцца да класічнага выпадку, калі ў кавярні хлопец заўважае прыгожую дзяўчыну (яе сыграла Дар'я Кастраміціна), дорыць ёй кветкі, звяртаючы гэтым увагу на сябе. Так гісторыя пачынаецца, а працяг можаце даведацца пасля прагляду ўсяго відэа...

Варта адзначыць, што і раней у творчасці Аляксандра з'яўляліся кампазіцыі на рускай мове, але яны былі перакладамі тэкстаў з англамоўных хітоў. А цяпер спявак зрабіў спробу стварыць менавіта рускамоўную песню. Тым больш у яго была выдатная магчымасць «падцягнуць» мову за час працы ў шэрагу рускамоўных праектаў (стварэнне гурта #MІLKІ для «Еўрабачання», шоу «Адзін у адзін», «Славянскі базар»). І ў выніку, як і абяцаў сваім прыхільнікам, Аляксандр напісаў песню. Спадзяёмся, што і надалей артыст будзе радаваць нас новымі хітамі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.