Вы тут

Заслужаныя ўзнагароды


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, падпісаўшы адпаведны ўказ, удастоіў дзяржаўных узнагарод работнікаў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, заслугі ў развіцці будаўнічай галіны, навукі, аховы здароўя, адукацыі, мастацтва, культуры і спорту.

Ордэнам Айчыны ІІІ ступені ўзнагароджаны начальнік дзяржаўнага ўнітарнага камунальнага даччынага прадпрыемства «Круглянская перасовачная механізаваная калона нумар 266» Мікалай Патрончык.

Сярод удастоеных ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені генерал-маёр Сяргей Купрык, палкоўнік Уладзімір Белы.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны начальнік філіяла «Нафтаперапамповачная станцыя «Тураў» адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельтранснафта Дружба» Аляксандр Блоцкі.

Ордэна Францыска Скарыны ўдастоены член Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Юрый Зуеў, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў Яўген Саковіч.

Сярод удастоеных медаля «За працоўныя заслугі» дырэктар Інстытута прыкладных фізічных праблем імя А.Н.Сеўчанкі Пётр Кучынскі, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір Мацвееў.

Медалём Францыска Скарыны адзначаны артыст драмы — вядучы майстар сцэны дзяржаўнай установы «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі» Алена Баярава, дырэктар Лідскага гісторыка-мастацкага музея Ганна Драб, вядучы майстар сцэны Новага драматычнага тэатра Мінска Ігар Нікалаеў.

Шэраг ваеннаслужачых адзначаны медалямі «За адзнаку ў воінскай службе», «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы».

Сярод удастоеных ганаровых званняў — артыст хору найвышэйшай катэгорыі Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча Валянціна Крыловіч, якой прысвоена званне «Народны артыст Беларусі».

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.