Вы тут

Калі гучаць званы...


У міжнародным фестывалі «Магутны Божа», які пройдзе з 20 па 27 чэрвеня ў Магілёве, возьмуць удзел прадстаўнікі 20 краін.

У горад прыедзе амаль 600 удзельнікаў з усяго свету, уключаючы Амерыку. Можна казаць, што свята духоўнай музыкі цалкам захопіць абласны цэнтр, бо шмат яго пляцовак будзе працаваць менавіта пад адкрытым небам і за тое, каб на іх пабываць, не давядзецца плаціць грошы. Людзі змогуць не толькі атрымаць асалоду ад узнёслай музыкі, але яшчэ сустрэцца з артыстамі, знаўцамі народнай медыцыны, пісьменнікамі і паэтамі.

Ужо ў суботу свой шацёр каля дыягнастычнага цэнтра раскіне вялікая праваслаўная выстава-кірмаш, дзе будзе шмат сувеніраў, царкоўных рэчаў, духоўнай літаратуры. На плошчы Зорак каля кінатэатра «Радзіма» кожны дзень будуць спяваць хрысціянскія групы з розных краін свету. А на Архірэйскім вале традыцыйна пройдзе свята перазвону.

— Гэты фестываль унікальны тым, што аб'ядноўвае прадстаўнікоў трох хрысціянскіх канфесій — праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкай, — падкрэсліла значнасць мерапрыемства намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава. — Незалежна ад таго, якую рэлігію вызнае чалавек, на якой мове ён размаўляе, у якой краіне жыве, ёсць агульныя паняцці, вельмі блізкія і зразумелыя для кожнага з нас. Нездарма галоўнай мэтай фестывалю з'яўляецца адраджэнне духоўнай культуры, пашырэнне міжнародных сувязяў і ўзаемнае духоўнае ўзбагачэнне з дапамогай музыкі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

 zigulya@zviazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».