Вы тут

Разам супраць бяды


Працяглы перыяд сухога надвор'я прывёў да імклівага росту пажараў у прыродных экасістэмах. Каля 5 тысяч узгаранняў нарабілі бяды на 4 тысячах гектараў, і пажараў стала амаль удвая больш, чым летась. Сітуацыяй заклапочаны ўрад краіны. Гэтае пытанне разглядалася на пазачарговым пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў.

— З пачатку года па краіне адбылося каля 2900 пажараў, на якіх загінулі 302 чалавекі, у тым ліку 8 дзяцей, — адзначыў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін.

— На думку віцэ-прэм'ера, узнікаюць пытанні наконт таго, наколькі эфектыўна арганізавана праца як па прафілактыцы прыродных пажараў, так і па іх аператыўным выяўленні і ліквідацыі. Чым жа яшчэ можна растлумачыць двухразовае павелічэнне колькасці ўзгаранняў у экасістэмах? І таму на пасяджэнні камісіі прагучала думка пра тое, што неабходна стварыць спецыяльныя мабільныя брыгады з ліку насельніцтва і добраахвотныя дружыны.

— Асноўнай прычынай пажараў па-ранейшаму застаецца чалавечы фактар. А што зроблена, каб на гэта паўплываць? — задаецца пытаннем Анатоль Калінін. — Як выяўляюцца факты падпалу травы і лясоў і як знаходзяць вінаватых? Толькі 5 з 9 наглядных органаў рэалізавалі свае паўнамоцтвы па прыцягненні парушальнікаў да адказнасці. Ды і ўвогуле, складанне пратаколаў на падпальшчыкаў носіць несістэмны характар. Наспеў час не раздумваць, а адназначна замацаваць заканадаўчую норму, якая будзе абавязваць уласнікаў сельскагаспадарчых угоддзяў, лясных і тарфяных масіваў кампенсаваць выдаткі на тушэнне пажараў. Тысячы выездаў пажарных службаў — гэта значныя выдаткі, якія мы мусім мінімізаваць. Разам з тым неабходна правесці работы па ліквідацыі засмечанасці вакол населеных пунктаў і месцаў адпачынку, напаўненні вадаёмаў побач з пажаранебяспечнымі ўчасткамі. Трэба пракладваць і мінералізаваныя палосы ў лясных гушчарах, бо яны істотна запавольваюць распаўсюджванне агню.

Трывогу выклікае і становішча на вадзе. З пачатку года яно ўжо забрала жыцці 124 чалавек, у тым ліку 10 дзіцячых. Сумнымі лідарамі па тапельцах сталі Брэсцкая і Віцебская вобласці. І гэта пры тым, што купальны сезон яшчэ не набраў моц. Таму Анатоль Калінін патрабаваў ад органаў мясцовай выканаўчай улады і Таварыства ратавання на водах прыняць рашэнне па тым, як жа прыцягнуць грамадскасць і маладзёжныя атрады БРСМ да прафілактычнай працы па бяспецы на рэках і азёрах краіны.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».