Вы тут

Задай пытанне начальніку станцыі


25 чэрвеня на чыгуначных вакзалах ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў Баранавічах і Оршы пройдзе Адзіны дзень пасажыра.

У яго правядзенні возьмуць удзел кіраўнікі і спецыялісты пасажырскай службы ўпраўлення магістралі, аддзяленняў дарогі, начальнікі станцый і вакзалаў. Пасажыры змогуць задаць спецыялістам пытанні ў вуснай і пісьмовай форме. Ва ўсіх гарадах мерапрыемства адбудзецца ў адзін і той жа час — з 14 да 17 гадзін.

Новы фармат зносінаў з пасажырамі Беларуская чыгунка ўвяла з мэтай вывучэння меркавання карыстальнікаў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі. Першы Адзіны дзень пасажыра адбыўся 26 сакавіка. Яго правядзенне прадугледжана ў апошні чацвер трэцяга месяца квартала на чыгуначных вакзалах: у Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Баранавічах, Оршы. Такім чынам, апроч 25 чэрвеня, мерапрыемства адбудзецца таксама яшчэ 24 верасня і 24 снежня.

Сяргей РАСОЛЬКА

 sr@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.