Вы тут

Жыццё працягваецца


Карэспандэнты «Звязды» пабывалі ў вёсцы, дзе жыхароў можна на пальцах пералічыць.

Тым больш прыемна, што і там, у гэтай вёсачцы Арэшанкі Віцебскага раёна, дзе ўсяго некалькі дамоў, чытаюць «Звязду». Валянціна Паўлаўна Логінава пражыла ў гэтай вёсцы ўсё жыццё. Яна шчырая прыхільніца «Звязды». З сярэдзіны 1960-х гадоў працавала і паштальёнкай, і начальнікам аддзялення сувязі... І цяпер лічыць, што «Звязда» насамрэч родная газета на роднай мове і такім чынам цалкам адпавядае свайму «дэвізу».

[caption id="attachment_88529" align="alignnone" width="600"]Іван Аляк­се­е­віч. Іван Аляк­се­е­віч.[/caption]

А пазнаёміліся мы некалькі гадоў таму. Перад навагоднім святам Валянціна Паўлаўна, старэйшына вёскі, выйграла па выніках латарэі для падпісчыкаў «Звязды» параварку. Тады яна шчыра падзякавала сваёй любімай «Звяздзе» за падарунак і папрасіла ў наступнай публікацыі адзначыць, якія аўтары ў газеце ёй падабаюцца. А потым нават пакрыўдзілася за тое, што не ўсіх пахваліў ад яе імя.

— Добра, што прыехалі! — вітае нас пенсіянерка. — Праўда муж мой, Іван Аляксеевіч, зусім хворы, інвалід 2-й групы... «Звязда» і іншыя газеты шмат пішуць пра вайну. Спадзяюся, дажывём да таго часу, калі ўсе, з каго здзекаваліся фашысты, будуць прыраўнаваны да пацярпелых.

Яна паказала мне публікацыі з газет, прысвечаныя тэме вайны, жудасныя падрабязнасці таго, як знішчалі вёскі, як катавалі нашых людзей. Сярод публікацый ёсць і пра яе, пра мужа...

— Я нарадзіўся ў 1935 годзе. Вайна застала нас каля мяжы з Польшчай. Бацька ў арміі служыў, а мама была хатняй гаспадыняй. Добра памятаю першы дзень вайны. Бацька прыйшоў дамоў і сказаў, што нам трэба ехаць на цягніку. Гэта была наша апошняя сустрэча. Мы з мамай і братам, а яму тады ўсяго 4 гады было, паехалі ў тыл. З паветра цягнік пастаянна абстрэльвалі. У вагоне было горача і не хапала вады, — дзеліцца ўспамінамі Іван Аляксеевіч.

20-27

Падчас нашай першай сустрэчы Валянціна Паўлаўна сказала, што ўсё ніяк не можа дабіцца, каб ля павароту на вёску спыняліся аўтобусы, якія ходзяць на Сураж. Цяпер, калі былі ў яе ў гасцях, паказала мне афіцыйныя адказы з розных інстанцый. У лістах напісана, што, маўляў, няма тэхнічнай магчымасці арганізаваць прыпынак.

— А ўсяго толькі і трэба зрабіць «пляцоўку», вышэйшую за ўзровень дарогі. Хай і без даху. Але ж галоўнае, каб тыя, хто жыве ў нашай вёсачцы, маглі спакойна прыйсці да таго прыпынку і сесці на транспарт. Ісці да Суража пешшу мне, старой, цяжка. Ды і вы паспрабуйце... Дойдзеш да асфальту, чакаеш з надзеяй, а аўтобус не спыняецца. У Суражы — а ён адсюль у двух кіламетрах — і медыцынская ўстанова, аптэка, крама, царква, а ў нас нічога гэтага няма, — тлумачыць жанчына.

[caption id="attachment_88530" align="alignnone" width="400"]Ва­лян­ці­на Паў­лаў­на Ло­гі­на­ва. Ва­лян­ці­на Паў­лаў­на Ло­гі­на­ва.[/caption]

Яна шчыра спадзяецца, што «Звязда» дапаможа вырашыць гэту праблему. На працу аўтакрамы, мабільнай пошты не скардзіцца: прывязуць што трэба і своечасова. Валянціна Паўлаўна ўпэўнена, што калі ў вёсачцы жыве адна сям'я, нельга лічыць, што такі населены пункт вымірае. А можа, нехта яшчэ зоймецца агратурызмам. І гісторыя такіх вёсак, як Арэшанкі, будзе працягвацца.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanski@zviazda.by

Віцебскі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?