Вы тут

«Цёпленькая» не ідзе


Лета — той самы перыяд года, калі многія жыхары Беларусі атрымліваюць асалоду ад гарачага надвор'я. Але часта не атрымліваюць яе ад адключэння гарачай вады. У сваю чаргу камунальнікі працуюць над скарачэннем тэрмінаў яе адключэння ў летні перыяд. А пра тое, ці магчыма цалкам пазбегнуць гэтай нязручнасці, расказаў начальнік упраўлення энергетыкі і навукова-тэхнічнага развіцця Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Вячаслаў Шміт.

Будучыня за ПІ-трубамі

«Вызначаны максімальны тэрмін — 14 дзён, за яго імкнёмся не выходзіць. Па асобных раённых цэнтрах, раёнах Мінска тэрміны адключэння нават меншыя», — адзначыў спецыяліст Мінжылкамунгаса.

Паводле яго слоў, у працэсе адключэння гарачай вады ёсць істотная неабходнасць. Дзякуючы яму ў супрацоўнікаў камунальных службаў з'яўляецца час для выпрабавання цеплавых сетак, а таксама на правядзенне неабходных тэхнічных і прафілактычных мерапрыемстваў на аб'ектах цеплазабеспячэння. Але скараціць тэрміны магчыма. Зрабіць гэта плануюць за кошт замены простых сталёвых труб папярэдне ізаляванымі.

«Пры гэтым не трэба праводзіць выпрабаванні саміх цеплавых сетак, бо ПІ-трубы не схільныя да карозіі. Але цалкам адысці ад адключэння гарачай вады пры існуючых схемах цеплазабеспячэння нельга», — растлумачыў Вячаслаў Шміт.

Удвая дасканалейшыя

Выгада ад выкарыстання папярэдне ізаляваных труб відавочная.

«Сёння ад агульнай працягласці ў 16 тыс. км перакладзена больш за 40% ПІ-трубамі. З улікам плана на гэты год усяго будзе заменена больш за 7 тыс. км, гэта значыць, мы набліжаемся да 50%», — адзначыў Вячаслаў Шміт.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што паказчыкі па рэспубліцы адрозніваюцца, напрыклад, у Брэсцкай вобласці, дзе ўжо на 1 студзеня гэтага года палова сталёвых труб была заменена папярэдне ізаляванымі.

Галоўнай прычынай пашкоджвання сталёвых трубаправодаў з'яўляецца іх вонкавая карозія. Каб мінімізаваць рызыку карозіі, іх выпрабаванні праводзяцца ў летні перыяд.

«Калі прымяняць сучасныя матэрыялы і абсталяванне, якія дазваляюць мінімізаваць рызыкі пашкоджанняў, то ў правядзенні штогадовых выпрабаванняў пры ўмове правільнай кладкі труб няма неабходнасці. ПІ-труба забяспечана сістэмай кантролю пашкоджанняў. У выпадку парыву яго замыкае ізаляцыя, і можна без праблем вызначыць, дзе гэта адбылося», — растлумачыў Вячаслаў Шміт.

У Беларусі папярэдне ізаляваныя трубаправоды прымяняюцца амаль паўтара дзясятка гадоў, у той час як у краінах Заходняй Еўропы яны ў выкарыстанні больш за 40 гадоў. Доля ПІ-труб дасягае 80% ад агульнай колькасці пракладзеных сетак. Масавая замена ПІ-труб пачалася ў Беларусі ў 2006 годзе. У кожнай вобласці працуе як мінімум адно прадпрыемства, якое іх вырабляе. Кошт кіламетра ПІ-трубы складае каля 1 млрд рублёў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».