Вы тут

Лепш іграць па правілах


У адпаведнасці з пастановай Міністэрства па падатках і зборах №5 «Аб некаторых пытаннях падачы справаздачнасці аб выніках працы ў сферы ігральнага бізнесу» юрыдычныя асобы нашай краіны, што ажыццяўляюць дзейнасць у сферы ігральнага бізнесу на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) і стаяць на адпаведным уліку ў Мінску, падаюць у падатковую інспекцыю справаздачу аб выніках сваёй працы. Аб гэтым нагадалі ў сталічнай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах.

Справаздача робіцца з нарастальным вынікам з пачатку года за студзень—чэрвень не пазней за 1 жніўня, за студзень—снежань — не пазней за 1 сакавіка наступнага года. Такі дакумент падаецца на папяровым носьбіце або ў электронным выглядзе з выкарыстаннем рэалізаванай у АРМ «Плацельшчык» паслугі перадачы любых звестак у фармаце файла Excel з указаннем кода ІМПЗ 101. Справаздача складаецца на падставе даных бухгалтарскага ўліку, першасных уліковых і разліковых дакументаў, кніг касіра, іншых дакументаў, у тым ліку тых нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць дзейнасць у сферы ігральнага бізнесу, а таксама на падставе статыстычных паказчыкаў па працы.

Для складання правільнай справаздачы спецыялісты нагадваюць, што перыядам па падатку на ігральны бізнес вызначаны каляндарны месяц, пры вызначэнні розніцы па ўсіх відах азартных гульняў варта выкарыстоўваць перыяд з 00 гадзін 00 хвілін першага дня месяца па 24.00 апошняга дня месяца. Коштавыя паказчыкі ў справаздачы паказваюцца ў млн рублёў з дакладнасцю да аднаго знака пасля коскі.

Інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Беларусі па г. Мінску за непадачу службовымі асобамі арганізатараў азартных гульняў у вызначаны тэрмін справаздачы за 2014 год складзена 29 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні. Сума адпаведных штрафаў склала 26 млн 640 тысяч рублёў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkach@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».