Вы тут

Даўжыня мае значэнне, І не толькі для ног


Наяўнасць лішняй вагі (або яе суб'ектыўнае адчуванне) заўсёды была сур'ёзнай прычынай больш уважліва паставіцца да даўжыні спадніцы. Але хто гаворыць пра поўнае яе адмаўленне?

Калі галоўная мэта — зрабіць фігуру візуальна больш стройнай, стылісты рэкамендуюць выбіраць спадніцу-«аловак» даўжынёй да сярэдзіны калена — гэта бяспройгрышны варыянт. Вітаецца тут і вертыкальная палоска. Вельмі добра, калі прамая спадніца, абцягваючы клубы, мае лёгкі клёш ад сцягна. Уладальніцы пышных клубоў ведаюць, што ім не абысціся без спадніц А-сілуэта — менавіта «трапецыя» здольная далікатна схаваць лішняе. І важна не баяцца прыняць свой памер. Спадніца на памер меншая абавязкова збярэцца «ў гармонік», а гэта вельмі нявыгадна падкрэсліць паўнату!

20-14f

Зрэшты, калі прырода вас не абдзяліла, можа, гэта варта выкарыстаць? У кожным разе, грэх не падкрэсліць кантраст паміж таліяй і клубамі пры дапамозе спадніцы-«аловак». Акцэнт на прыгожай «пятай кропцы» лепш за ўсё зрабіць пры дапамозе спадніцы «аловак-гадэ» з пашырэннем ззаду.

Увогуле, на кожны тып фігуры знойдзецца свая ідэальная кароткая спадніца. Больш за тое, «выратаваць» або «забіць» ваш выгляд могуць, здавалася б, нязначныя 1—2 сантыметры даўжыні. Уся справа, як сцвярджаюць стылісты, у форме ног. І раяць вызначаць даўжыню любой спадніцы індывідуальна, стоячы перад люстэркам. Праводзячы гарызантальную лінію падолам спадніцы, мы акцэнтуем увагу менавіта на гэтым месцы! Пераканайцеся самі: станьце перад люстэркам у доўгай спадніцы і проста пачніце паднімаць падол угору, гледзячы на сваё адлюстраванне. Зафіксаваўшы лінію падола на лытках, вы зрокава зробіце іх поўнымі. А пакінуўшы падол пад каленам, вы ўбачыце, што ногі выглядаюць зграбней. Прыкладна гэтак жа знаходзіцца ваша і толькі ваша даўжыня: шукайце найбольш выйгрышную частку сцягна і смела «рэжце» падол менавіта тут.

20-12

Ці трэба казаць, што ўльтракароткае міні (якімі б дасканалымі ні былі вашы ногі) прыйдзецца пакінуць для танцаў go-go? Не самы лепшы варыянт (нават калі ваш любімы фільм — «Красуня») — міні, батфорты і калготкі ў сетачку.

20-13

Каб выстраіць стыльны імідж вакол міні, на дапамогу прыйдуць два простыя правілы.

Вера ФЕМІНА

Правіла № 1:
разумны баланс.

Спалучаць кароткую спадніцу лепш з верхам, які не адкрывае занадта шмат цела. Тут падыходзяць і блузкі, і топы, і майкі, і футболкі. А вось рэчы з дэкальтэ і адкрытай спінай — гэта ўжо перабор. «Не раскрывайце ўсе свае сакрэты тут і цяпер!» — літаральна ўмольваюць стылісты.

Правіла № 2: антыгламурнае.

У кароткай спадніцы дрэнная рэпутацыя. У масавай свядомасці (на жаль, гэта так!) вобраз дзяўчыны ў міні трывала замацаваўся за асобай легкадумнай, дрэнна выхаванай і нават недалёкай. На шчасце, сітуацыю можна выратаваць, калі правільна падабраць «кампанію» для маленькай спаднічкі. Напрыклад, вітаюцца матавыя або шчыльныя калготкі. У іх ногі ўжо не выглядаюць занадта «голымі», а вы — залішне фрывольна.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.