Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Балгарская луканка

Гэта цудоўны мясны далікатэс. Прадуктаў спатрэбіцца мінімум, але папрацаваць давядзецца! У канчатковым выніку мы атрымаем каўбасу, якую можна падаць да стала як закуску, а можна выкарыстоўваць у салатах і салянках. Захоўваецца яна добра — проста вісіць у халаднаватым месцы.

20-2

Спатрэбіцца: соль — 45 г, перац чорны — 1 ч. л., кішкі — 4 шт., свініна з тлушчам — 1500 г.

Мяса трэба парэзаць на буйныя кавалкі. Пасаліць і старанна ўцерці ў іх соль. Узяць бляху або вялікае блюда. Зверху пакласці шырокую накрыўку, каб яна была нібы з нахілам. Выкладваем на накрыўку мяса ў адзін рад. Накрываем і ставім у халадзільнік на суткі. Праз суткі дастаём. Адразу відаць, што сцёк увесь лішні сок з мяса, ён нам не патрэбны. Мяса абсушваем сурвэткамі і прапускаем праз мясарубку з самай буйной насадкай. Перчым і старанна перамешваем. Яшчэ раз прапускаем праз мясарубку, але на гэты раз з дробнай насадкай. Зноў старанна перамешваем.

Кішкі трэба папярэдне пачысціць і замачыць у вадзе. Калі вы купілі ужо гатовыя, проста намачыце, яны стануць больш мяккімі і паслухмянымі. Для набіванне фаршам кішак выкарыстоўваем адмысловую насадку ў мясарубцы. Калі ў вас такой няма, можна выкарыстоўваць простую, пластыкавую бутэльку, зрэзаную ля рыльца, але давядзецца набіваць уручную. Набіваем кішкі даволі шчыльна, імкнучыся не дапускаць паветра.

Завязваем кожную каўбаску па краях. Потым з дапамогай іголкі трэба выпусціць усё паветра, прыціскаючы каўбаску да стала. Падвешваем яе ў халаднаватым месцы, якое добра праветрываецца. Праз тыдзень пачынаем яе вальцаваць, каб выходзіла лішняе паветра, каўбаса станавілася цвярдзейшай і прымала форму. Кладзём яе на стол і раскочваем качалкай, не моцна, каб не парваць. Калі яна падсохне і стане цвярдзейшай, можна і мацней, ужо можна не баяцца. Вяліцца яна будзе каля месяца. Каўбаса гатовая, калі яна стане абсалютна цвёрдай.

Скрабок з лыжкі

Ёсць у вас старая лыжка, якой амаль не карыстаецеся? Калі ёсць — не выкідвайце. Яе лёгка можна ператварыць у патрэбную на дачным участку рэч — у скрабок. Для гэтага лыжку трэба абрэзаць напалову, як паказана на малюнку. Потым з дапамогай малатка распляскаць яе да формы скрабка. І выдатны інструмент для ачысткі рыдлёвак, матык і нават культыватараў ад наліплага бруду гатовы. Можна пачысціць і падэшву гумовых ботаў, зняць глебу з гаршкоў.

20-3

Да таго ж, калі лыжка была з нержавейкі, скрабок зусім неабавязкова захоўваць у закрытым памяшканні. Можна проста падвесіць дзесьці пад дахам на цвічок — і тады, пры неабходнасці, ён заўсёды будзе пад рукой.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.