Вы тут

«Дарожная карта» для машынабудавання


Прэзідэнт запатрабаваў выпрацаваць сістэмныя падыходы да вырашэння праблем на буйных прадпрыемствах галіны.

Учора кіраўнік дзяржавы правёў нараду па актуальных пытаннях развіцця буйных машынабудаўнічых прадпрыемстваў, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на гэтай нарадзе ў працяг размовы, якая адбылася напярэдадні аб шляхах паляпшэння сітуацыі ў дрэваапрацоўцы, трэба будзе абмеркаваць аналагічнае пытанне і найбольш вострыя праблемы на буйных прамысловых прадпрыемствах.

На думку Прэзідэнта, развіццё беларускай прамысловасці ў мінулым годзе адбывалася ў складаных знешнеэканамічных умовах, і, на жаль, негатыўныя тэндэнцыі захоўваюцца. Усё гэта выклікае скарачэнне экспарту і вытворчасці, адбіваецца на фінансава-эканамічным стане прадпрыемстваў. «На першы план выходзяць пытанні якасці і сабекошту прадукцыі, эфектыўнасці кіравання, вытворчасці і дыверсіфікацыі продажаў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт запатрабаваў: «На кожным прадпрыемстве павінны быць выпрацаваны гнуткія меры ўласнага рэагавання на выклікі і пагрозы, якія з'яўляюцца». Ён нагадаў, што ў 2013 годзе даручаў найвышэйшым службовым асобам курыраваць прадпрыемствы, у якіх існуюць складанасці з рэалізацыяй прадукцыі.

«Зыходзячы з дасягнутых вынікаў, відаць, што гэты механізм у цяперашніх умовах спрацоўвае слаба. Але, тым не менш, галоўны на прадпрыемстве — дырэктар, з яго асноўнае спагнанне», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

На нарадзе перад тым, як заслухаць прапановы ўрада па развіцці прамысловасці і паляпшэнні сітуацыі ў ёй, Прэзідэнт запатрабаваў інфармацыю пра рэальную сітуацыю ад міністра прамысловасці і віцэ-прэм'ера, які адказвае за гэтую сферу. Прэм'ер-міністр праінфармаваў аб мерах, якія прымае ўрад па фінансавым аздараўленні праблемных прадпрыемстваў.

Прэзідэнт запатрабаваў дакладна вызначыць, што ў першую чаргу неабходна зрабіць па развіцці гэтых прадпрыемстваў, а таксама выпрацаваць сістэмныя падыходы да вырашэння пастаўленых задач.

Падчас нарады ішла гаворка пра сітуацыю на прадпрыемствах Мінпрама ўвогуле і на чатырох сістэмаўтваральных прадпрыемствах — МАЗ, БелАЗ, Гомсельмаш і МТЗ. Кіраўніку дзяржавы было даложана, наколькі дзейснай апынулася прынятая раней сістэма мер па прасоўванні прадукцыі на знешнія рынкі. Акрамя таго, урад прапанаваў меры дзяржаўнай падтрымкі, якія павінны быць аказаны прадпрыемствам для таго, каб яны паспяхова завяршылі другую палову года і ўвогуле год.

Кіраўнік дзяржавы гэтыя прапановы ў цэлым падтрымаў. Пры гэтым перад Адміністрацыяй Прэзідэнта, КДК пастаўлена задача весці пастаянны маніторынг эфектыўнасці праводзімай работы.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.