Вы тут

Кніжны падарунак ад Латвіі


Адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы калекцыі кніг і кінафільмаў Пасольствам Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Янка Купала сябраваў з выдатным латышскім паэтам Янісам Райнісам, і менавіта гэтае сяброўства стала духоўнай базай, на якой ужо многія гады развіваюцца латвійска-беларускія культурныя праекты, праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне музычнага і цыркавога мастацтваў, тэатру, мастацкай адукацыі, бібліятэчнай, архіўнай і музейнай дзейнасці.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Латвіі ў Беларусі Міхаілс Папкоўс падкрэсліў:

— Наша сённяшняя імпрэза — важны элемент шырокай культурнай праграмы, якая праводзіцца ў межахСтаршынства Латвіі ў Савеце Еўрапейскага Саюза. За апошнія пяць месяцаў у Мінску з поспехам прайшлі канцэрты вядомых калектываў класічнай музыкі з Латвіі, адбыўся тыдзень латвійскага кіно, адкрытая выстаўка бурштыну, экспазіцыі сучасных латвійскіх мастакоў. Адбыліся сустрэчы з майстрамі прыкладнога мастацтва, кінематаграфістамі, фотамастакамі. У планах — выстаўка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, прысвечаная творчасці латышскіх паэтаў Яніса Райніса і Аспазіі, а таксама фальклорная імпрэза ў гарадскім парку, якая распавядзе пра Ліго —самае папулярнае свята ў Латвіі.

Зборы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніліся новай калекцыяй кніг і відэафільмаў на англійскай і рускай мовах. Гэта выданні пра гісторыю, культуру Латвіі, латышскую мову і літаратуру.Збіраліся яны з розных крыніц. Частку кніг прадаставілі Нацыянальная бібліятэка Латвіі і Сакратарыят прадстаўніцтва Латвіі ў Еўрасаюзе, частку перадалі аўтары і выдаўцы — на кнігах дарчыя надпісы. Калекцыя фільмаў розных жанраў прадаставілі Пасольства Латвіі ў Беларусі і Латвійскі цэнтр кінематаграфіі.

—Спадзяёмся, што выданні будуць запатрабаваныя спецыялістамі, аматарамі кнігі, папоўняць веды пра нашу краіну і яе культуру, паслужаць паглыбленню культурных сувязей паміж Беларуссю і Латвіяй, — заўважыў спадар пасол.

Прымаючы падарунак ад Пасла Латвіі ў Беларусі, намеснік дырэктара НББ па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч падкрэсліла:

— Калекцыя папоўніць зборы кніг пра Латвію, што ўжо ёсць у нашай бібліятэцы. Мы будзем вывучаць, папулярызаваць гэтыя выданні, уключаць іх у тэматычныя выстаўкі ў якасці экспанатаў, і, натуральна, нашы чытачы атрымаюць магчымасць пазнаёміцца і папрацаваць з імі.

Марына ВЕСЯЛУХА,

фота Кастуся Дробава

На здымку: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Латвіі ў Беларусі Міхаілс Папкоўс і намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч падчас цырымоніі перадачы кніг.

4

 

Надрукавана ў ліме

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.