Вы тут

Святло лірычнае


 

Прэзентацыя серыі кніг «Светлыя знакі: паэты Кітая» Выдавецкага дома «Звязда» адбылася ў сталічным «Кніжным салоне». У серыі, над афармленнем якой працаваў мастак Анатоль Званароў, прадстаўлены беларускамоўныя пераклады вершаў чатырох паэтаў Паднябеснай: Ван Вэя, Ду Фу, Лі Бо ды Ай Ціна.

Дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч распавёў, што  серыя «Светлыя знакі: паэты Кітая» ўжо прэзентавалася ў Маскве, Ашхабадзе, Санкт-Пецярбургу і ў самой Паднябеснай.

У свой час паэтычнымі перакладамі з кітайскай мовы займаліся такія майстры беларускага слова, як Уладзімір Дубоўка, Мікола Аўрамчык, Сяргей Дзяргай. Іх пераклады таксама з’явяцца ў гэтай серыі.

Над перакладамі, якія ўвайшлі ў кнігі серыі, працавалі Навум Гальпяровіч, Таццяна Сівец, Рагнед Малахоўскі, укладальнікам выступіла загадчык аддзела кнігавыдання Выдавецкага дома «Звязда» Вольга Аляксеева. Пры стварэнні зборнікаў перакладаў Ван Вэя, Ду Фу і Лі Бо былі выкарыстаны пераклады з кнігі «Пад крыламі Дракона. Сто паэтаў Кітая», зробленыя Міколам Мятліцкім. Шмат працаваў над перастварэннем лірыкі гэтых паэтаў і Рыгор Барадулін.

Навум Гальпяровіч, які ўжо двойчы пабываў у Кітаі, падкрэсліў: падчас працы над перакладам імкнуўся зразумець псіхалогію, душэўны склад аўтара арыгінала, бо паэт у Кітаі ўспрымаецца як мастак-мудрэц: ён прамаўляе ісціны, да якіх прыслухоўваецца народ, а ў кожным радку — цэласная думка.

Літаратуразнаўца Міхась Кенька, аўтар артыкула «Гісторыя аднаго перакладу», змешчанага на старонках «ЛіМа» напярэдадні ХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, упэўнены: новыя пакаленні перакладчыкаў не толькі паспрыяюць захаванню арыгінальнай кітайскай традыцыі, але будуць валодаць глыбокімі ведамі ў галіне гісторыі і культуры Кітая. Верш, на яго думку, павінен гучаць так, каб успрымацца непасрэдна ў маўленчым кантэксце. Ды і пераклад, створаны з душою, будзе больш дасканалым.

Паводле Таццяны Сівец, кітайскі верш — гэта спалучэнне тэксту, глыбіннага сэнсу і каліграфічага малюнка. А яшчэ вельмі радуе, што сёння ёсць магчымасць пераствараць не толькі класіку, старадаўнія творы, але  і сучасную паэзію Кітая. І чым больш будзе рабіцца такіх перакладаў, тым шырэйшай будзе і айчынная літаратура.

Рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя» Юлія Алейчанка заўважыла: кітайцы, як і беларусы, цярплівыя і разважлівыя. Сапраўдным адкрыццём для яе стала блізкасць кітайскай паэзіі да беларускай свядомасці: з філасофіяй зямлі, вады, прасторы тут суіснуе паэзія змагання за лепшую долю.

Вольга Аляксеева ўпэўнена: кожны паэтычны радок кніг серыі «Светлыя знакі» — крыніца дасканаласці, мілагучнасці і глыбіннай вобразнасці багатага свету кітайскай паэзіі.

3

Яна ЯВІЧ

Фота Анатоля Клешчука

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.