Вы тут

І ўсміхнулася лета...


Цудоўны дзень адпачынку для выхаванцаў з дзіцячага дома і кадэтаў арганізавалі супрацоўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў.

Дзеці ў віцебскім парку адпачынку імя Савецкай Арміі згулялі ў «вайну», пакаталіся на конях, убачылі работу службовых сабак, паспрабавалі на смак стравы палявой кухні...

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

— Я вырас у дзіцячым доме, жыву пры ім у інтэрнаце. Вучуся ў каледжы на машыніста халадзільных установак, — распавядае 16-гадовы выхаванец Андрэеўскага дзіцячага дома Аршанскага раёна Сяргей Катлоўскі.

У дзіцячым доме прыкладна 50 хлопчыкаў і дзяўчынак з розных рэгіёнаў Віцебшчыны ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў. Толькі некаторыя з іх — сіроты, у астатніх бацькі пазбаўлены права займацца выхаваннем...

Вядома, у інтэрнаце робяць усё магчымае, каб дзятва не сумавала, адчувала сабе, як дома. У прыватнасці пабудавалі шыкоўны стадыён з новым абсталяваннем, завяршаюць рамонт спартыўнай залы... Але выхаванцы, зразумела, патрабуюць дадатковай увагі. Безумоўна, у іх ёсць патрэба мець стасункі з людзьмі, з якіх можна браць добры прыклад.

— Дзеці школьнага ўзросту з дзіцячага дома вучацца ў звычайнай школе №23 ў Оршы, куды дабіраюцца на транспарце. Але яны маюць патрэбу ў тым, каб нехта праяўляў да іх увагу, акрамя выхавацеляў. Вельмі пашанцавала нам з шэфамі, міліцыянеры — малайцы! — расказвае выхавальніца Ганна Васільева.

Супрацоўніцы ДАІ праводзілі тэсціраванне дзятвы і журналістаў на веданне правілаў дарожнага руху. Некаторыя школьнікі, аказваецца, ведаюць іх лепш. Надоўга запомніцца і экскурсія ў конны клуб «Каліпса», дзе хлопчыкам і дзяўчынкам распавядалі пра нюансы дрэсіроўкі коней і вучылі на іх катацца. Дзеці і дарослыя з задавальненнем сілкаваліся грэцкай кашай з тушонкай і блінцамі палявой кухні в/ч 5524. Вельмі смачнай была і гарбата.

— Плануем і надалей праводзіць такія сумесныя акцыі, аналагаў якіх пакуль няма ў іншых рэгіёнах, — падзяліўся Аляксандр КАЗЮЧЫЦ, супрацоўнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.
pukshanski@zviazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.