Вы тут

Ні дня без медаля!


У тыднёвым спартыўным аглядзе «Звязда» сочыць за медальнымі поспехамі беларускіх атлетаў на першых Еўрапейскіх гульнях, а таксама расказвае пра няпросты шлях беларускіх баскетбалістак у плэй-оф Еўрабаскета і новую клубную прапіску Артура Гаўруса.

1. Беларуская зборная ўтрымлівае высокае чацвёртае месца ў медальным заліку на першых Еўрапейскіх гульнях, што праходзяць у Баку. На рахунку нашых атлетаў 33 узнагароды — 8 залатых, 7 сярэбраных і 18 бронзавых.

Два залатыя ў скарбонку беларускай каманды паклалі велагоншчыкі. Васіль Кірыенка быў самым хуткім у індывідуальнай гонцы з асобным стартам, а Алена Амялюсік выйграла групавую гонку на 120 км. Яшчэ адну ўзнагароду найвышэйшай якасці заваявалі беларускія гімнасткі. Нашы «мастачкі» выдатна выступілі ў практыкаванні з булавамі і абручамі і сталі першымі. Таксама на іх рахунку «бронза» ў шматбор'і. Адзначым, што яшчэ чатыры медалі зборнай прынесла Меліціна Станюта. Наша грацыя стала бронзавай прызёркай у шматбор'і, практыкаваннях са стужкай і булавамі, сярэбраным — у практыкаванні з абручом.

За «золата» Еўрапейскіх гульняў змагаўся і славуты беларускі тэнісіст Уладзімір Самсонаў. У фінале ён вёў у ліку супраць чэмпіёна Еўропы Дзмітрыя Аўчарова з Германіі 2:0, 3:1, але ў выніку саступіў 3:4. «Да канца турніру набраў форму. У асабістым турніры гуляў значна лепш, чым у камандзе, — падзяліўся пасля вырашальнага матча Уладзімір САМСОНАЎ. — Вядома, фінал хацелася выйграць, і былі добрыя шанцы. Ведаў, што сапернік здольны адыграцца. Шчыра кажучы, не ведаю, ў які момант упусціў гульню. У любым выпадку, «серабро» — гэта нядрэнны вынік».

[caption id="attachment_88789" align="alignnone" width="600"]Больш чым палова узнагарод зборнай Беларусі на Еўрапейскіх гульнях — заслуга беларускіх спартсменак. Толькі Меліціна Станюта (першая справа. — Аўт.) заваявала чатыры медалі! Больш чым палова узнагарод зборнай Беларусі на Еўрапейскіх гульнях — заслуга беларускіх спартсменак. Толькі Меліціна Станюта (першая справа. — Аўт.) заваявала чатыры медалі![/caption]

2. Жаночая зборная па баскетболе прабілася ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы. На другім этапе групавога раўнда падапечныя Анатоля Буяльскага пацярпелі тры паражэнні (ад чэшак, чарнагорак і францужанак), але дзякуючы вынікам іншых матчаў у групе B прайшлі далей. «Да старту чэмпіянату больш за ўсё я баяўся трох матчаў запар на першым этапе, — прызнаўся пасля матча з францужанкамі галоўны трэнер зборнай Анатоль БУЯЛЬСКІ. — Але мы выдатна з імі справіліся. Што датычыцца другога этапа: не магу сказаць, што ён быў правалены. Хоць і пацярпелі тры паражэнні, але кожны з матчаў мы прайгралі адным-двума кідкамі. Напэўна, не хапіла шанцавання, якога на старце турніру было з лішкам. У абароне дзяўчаты працуюць нядрэнна, а вось у нападзенні ёсць праблемы. Усё ж такі трэба рэалізоўваць свабодныя кідкі. Будзем над гэтым працаваць». Адзначым, што наша зборная толькі чацвёрты раз у гісторыі выйшла ў плэй-оф Еўрабаскета.

3. На камандным чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Чэбаксарах зборная Беларусі заняла дзявятае месца і захавала прапіску ў Суперлізе. У суме беларускія спартсмены набралі 217 ачкоў. Пераможцам жа стала зборная Расіі (368,5), другое месца ў немцаў (346,5), трэцяе — у французаў (319,5). У другі дывізіён адпраўляюцца зборныя Швецыі, Фінляндыі і Нарвегіі.

4. У матчы 11-га тура чэмпіянату краіны па футболе гродзенскі «Нёман» нарэшце спыніў безгалявую выязную серыю, перайграўшы брэсцкае «Дынама» — 3:1. «Мінск» у напружаным супрацьстаянні атрымаў перамогу над бабруйскай «Белшынай» (2:1). Вырашальны гол у дадатковы час з пенальці забіў Аляксандр Макась. А вось «Слуцк» і «Гомель» згулялі ў безгалявую нічыю.

5. Беларускі хакеіст Артур Гаўрус перайшоў у фінскі клуб «Спорт». Апошнія два сезоны выхаванец гродзенскага «Нёмана» выступаў у мінскім «Дынама». Вядома, што мінскі клуб збіраўся падаўжаць кантракт з форвардам, але Гаўрус вырашыў змяніць абстаноўку і паспрабаваць свае сілы ў іншым чэмпіянаце.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.

zapolskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.