Вы тут

Фотаслова


23-11

Чэрвеньскія дні 1942 года былі апошнімі для Янкі Купалы. Зямны шлях Песняра трагічна абарваўся. На Вайсковых могілках у Мінску яго постаць (адзіны сюжэт сярод мноства скульптур паэта!) нібы балансуе на мяжы адыходу з жыцця ў нябыт, паміж імгненнем і вечнасцю. Але пра які нябыт можна казаць, калі і сёння гучаць радкі, народжаныя ў яго сэрцы. Жыве і дае нам моц энергетыка яго любові да Радзімы.

Я жыву у вышыні далёкай —

Там, дзе зорак вечнае святло.

Падыміся сцежкай за аблокі,

Уваходзь у сціплае жытло.

Мой прытулак у нябесным полі,

Дзе сцяжынай ўецца Млечны шлях.

Не гараць пад столяй жырандолі —

Досыць мне ад месяца святла.

Досыць мне цяпла далёкіх сонцаў,

Колькі іх — нікому не пазнаць!

Быццам бы на поплаве бясконцым

Вогнішчы купальскія гараць...

Аддаю стагоддзі за імгненне —

На той луг вярнуцца з небыцця!

Ды няма зямнога прыцяжэння

На абшарах вечнага жыцця.

Яўген Пясецкі

23-12

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?