Вы тут

Маленькія. Але за 132 мільёны


Такую суму за незаконны промысел давядзецца пакрыць браканьерам.

У Пухавіцкім раёне на разводдзі возера Сяргеявіцкага супрацоўнікі ўпраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі мінчаніна і жыхара Слуцка, якія пры дапамозе 20 пастак незаконна здабылі 489 асобін вузкапалага рака агульнай вагой 20 кілаграмаў.

У засаду нелегалы трапілі невыпадкова: дзяржінспектары правяралі інфармацыю, якая паступіла да іх, пра тое, што на возеры браканьеры ловяць ракаў ледзьве не ў прамысловых маштабах.

— Затрыманыя парушальнікі сцвярджалі, што ніколі не чулі пра вызначаную норму вылаву — два кілаграмы на чалавека. Тым не менш лавілі яны пад покрывам ночы, нібыта чагосьці баючыся. Выкарыстоўвалі пры гэтым асвятляльныя прыборы, што таксама забаронена. Па памерах многія асобіны рака ў іх улове не дацягвалі да прамысловай меры ў 10,5 сантыметра, — расказала прэс-сакратар Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вольга Грамовіч.

Сярод канфіскаваных пастак дзяржінспектары знайшлі цікавы экзэмпляр. Эксперыментальную канструкцыю ўласнаручна вырабіў адзін з затрыманых — навуковец-тэхнолаг. Прылады таксама не адпавядалі неабходным стандартам. Па правілах дыяметр пасткі для ракаў не павінен перавышаць 100 сантыметраў, а ячэйка сеткі не можа быць меншай за 22 міліметры. Аднаму чалавеку дазваляецца ўстанаўліваць не больш за тры пастак, пакідаць іх без нагляду забаронена.

За незаконную здабычу ракаў парушальнікам давядзецца выплаціць амаль 132 мільёны рублёў (па 1,5 базавай велічыні за кожную асобіну). Вырашаецца і пытанне крымінальнай адказнасці браканьераў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.