Вы тут

Сабачая кантрабанда


280 прадметаў зоатавараў спрабаваў незаконна ўвесці ў краіну жыхар Брэсцкай вобласці.

Незадэклараваная пры ўвозе на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза камерцыйная партыя тавару была выяўлена ў аўтадарожным пункце пропуску «Дамачава».

Жыхар Брэсцкай вобласці ехаў з Польшчы на «Фордзе» і пры перасячэнні мяжы выбраў для руху «зялёны» калідор, прызначаны для перасоўвання тавараў для асабістага карыстання, якія не падлягаюць дэклараванню. Пасля выезду транспартны сродак быў спынены і накіраваны ў бокс для мытнага агляду. Яго вынікам стала знаходка 280 прылад для сабак: ашыйнікі, наморднікі, розныя віды мячыкаў (паведамілі ў прэс-групе Брэсцкай мытні). Агульны кошт выяўленага і канфіскаванага да рашэння суда тавару склаў каля 50 мільёнаў рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.