Ствары свой свет


Выставы бываюць розныя. Ёсць, у прыватнасці, выставы-адкрыцці — новых імён, новых майстроў. Не так даўно ў нашай бібліятэцы № 8 было прадстаўлена 30 работ цудоўнай майстрыхі Галіны Боевай.

23-22

Галіна Мікалаеўна — гамяльчанка, з залатым медалём скончыла сярэднюю школу № 12, вучылася ў Магілёўскім медвучылішчы, у Віцебскім медыцынскім універсітэце. Працуе правізарам.

Яшчэ са школы ў яе было шмат захапленняў, але адным з самых галоўных стала вышыўка крыжам, бо ў доме яе суседкі і нянькі, бабулі Праскоўі, вышывалася ці не ўсё: навалачкі, прасціны, насценныя дываны... Фіранкі і абрусы вязаліся кручком. І падобнай прыгажосці дзяўчынка не бачыла больш нідзе і ніколі! А з гадамі стала ствараць сама.

Вышывае Галіна, як правіла, не асобныя творы, а серыі. Самая любімая — «Архітэктура свету». Цяпер яна ўключае 8 работ: «Замак Нойшвайнштайн», «Альпійскія каровы», «Венецыя», «Залаты павільён», Грэчаскія прыступкі», «Корсіка», «Таскана», «Тадж-Махал». Па памерах — карціны невялікія, але ж для іх выканання спатрэбіліся розныя віды шыўкоў: крыж, паўкрыж, чвэрць крыжа, змешванне нітак, французскі вузельчык...

23-21

Прыцягваюць увагу і вышыўкі вады, хваляў. Гэтай стыхіі прысвечана серыя «Маякі».

Галіна Боева як майстрыха мае свой непаўторны почырк, сваё адчуванне колеру. Апошнія яе працы — рамонкавае і лавандавае поле — самыя складаныя. Над імі яна працавала тры з паловай гады. Але ж талент Галіны Мікалаеўны праяўляецца не толькі ў вышыўцы. Яна любіць шыць і вязаць, шмат гадоў займаецца пакаёвымі кветкамі, архідэямі... А ўсяго ў яе кватэры каля сотні хатніх раслін.

Антаніна Уварава, загадчыца
бібліятэкі.

г. Гомель

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.