Вы тут

Прыгажосць — ужо ёсць. А парадак — будзе?


«Наша вёска невялікая і вельмі прыгожая. Побач лес, луг, рэчка, — пісала ў рэдакцыю наша пастаянная чытачка Валянціна Стахно з вёскі Лугавая Капыльскага раёна. — Але, нягледзячы на гэта, у нас шмат і закінутых падворкаў. Асобныя дамы, праўда, пазносілі, а вось хлявы пазаставаліся і цяпер зарастаюць травой і кустоўем, становяцца звалкамі смецця. Яно ў нас нават каля крамы ляжыць. І гэта, відаць, нікога не турбуе...»

Па просьбе рэдакцыі ліст спадарыні Стахно быў разгледжаны Капыльскім райвыканкамам. Рэдакцыі і аўтарцы звароту накіраваны адказ, у якім, у прыватнасці, паведамляецца, што «факт парушэння санітарных правілаў утрымання населеных пунктаў у вёсцы Лугавая пацвердзіўся».

Слабада-Кучынскім сельвыканкамам штогод праводзяцца работы па навядзенні парадку ў вёсцы Лугавая. За апошнія 4 гады знесены 3 старыя будынкі, 8 дамоў з ліку пустуючых прыняты наследнікамі ў спадчыну альбо прададзены і прыведзены ў належны стан. Ліквідаваны 6 стыхійных смеццевых звалак. Арганізацыяй «Капыльская ЖКГ» заключаны дамовы з уласнікамі дамоў на вываз бытавога смецця. Жыхарам вёскі Лугавая выдадзена 12 прадпісанняў аб правядзенні абкошвання прысядзібных тэрыторый, зносу і рамонту агароджаў, зносу састарэлых пабудоў.

Слабада-Кучынскім сельвыканкамам сумесна з прадпрыемствам «Саўгас Лясное» праведзены абкос пустуючых участкаў, ліквідаваны 2 стыхійныя звалкі смецця, скошана пляцоўка вакол крамы. Выкананне патрабаванняў, змешчаных у прадпісаннях жыхарам вёскі, застаюцца на кантролі

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.