Вы тут

Блаславенне ад патрыярха


Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы прыляцеў у аэрапорт «Мінск» з добрым настроем. Па яго словах, так адбываецца штораз. «Наведванне Беларусі, якая з'яўляецца каштоўным каменем у кароне праваслаўных хрысціянскіх народаў, для мяне вельмі важнае і па-чалавечы радаснае», — падзяліўся ўладыка.

23-40

Далей патрыярха чакалі на Плошчы Перамогі, дзе ён усклаў вянок да абеліска і звярнуўся да прысутных з прамовай, у якой блаславіў беларускую зямлю: «Успамінаючы ўсіх, хто загінуў у час вайны, мы адначасова просім Госпада, каб Ён дараваў мір Беларусі, Расіі, Украіне і ўсім братэрскім краінам, якія, жывучы ў адзінай дзяржаве, прынеслі свету Вялікую Перамогу і вызваленне ад страшнага ворага. Няхай блаславенне Божае жыве над горадам Мінскам і над беларускай зямлёй».

Час для малітвы

Асноўная частка мінскага дня візіту адбылася ў Свята-Духавым кафедральным саборы, дзе патрыярх правіў набажэнства. Унутр храма ўмясціліся не ўсе, і таму большая частка (некалькі тысяч) вернікаў запоўніла ўзгорыстую ваколіцу. Для іх быў усталяваны на вуліцы экран. Нягледзячы на пахмурнае і даволі ветранае надвор'е, большасць прысутных адстаялі да канца набажэнства. З храма вялася і прамая трансляцыя для прыхільнікаў назіраць за службай з экранаў тэлевізараў.

Напрыканцы набажэнства іерархі сказалі пропаведзь. Пачаў яе Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі: «Мы будзем успамінаць самыя страшныя дні пачатку вайны. Прайшло 74 гады, але памяць пра гэта захоўваецца ў сэрцах і свядомасці ўсіх жыхароў Беларусі. Ён таксама звярнуў увагу на святкаванне 1000-годзя спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра. «Мы кажам, што гэта свята, таму што ў Бога няма мёртвых, у Бога ўсе жывыя», — растлумачыў кіраўнік БПЦ і ўручыў патрыярху абраз святога Кірыла, епіскапа Тураўскага, а таксама архірэйскае адзенне.

«Калі паўстала пытанне пра тое, каб патрыярх узначаліў урачыстасці ў сталіцы Беларусі, мне падалося, што зручней за ўсё гэта зрабіць у дзень, калі мы ўспамінаем усіх беларускіх святых», — патлумачыў Свяцейшы. У сваёй прамове ён закрануў усё тыя ж тэмы-нагоды да свайго прыезду: 70-я гадавіна Перамогі, святкаванне памяці Сабора беларускіх святых і 1000-годзе спачыну хрысціцеля Русі. Кажучы пра князя Уладзіміра, уладыка падкрэсліў, што той «аб'яднаў раз'яднаныя славянскія плямёны не толькі сілай дзяржаўнай улады», але і агульнай духоўнасцю. Бо другое дапамагае трымаць адзінства на вялікай геаграфічнай прасторы нічым іншым не аб'яднаных людзей.

Пункт збору для развіцця духоўнасці

23-42

Пасля асвячэння Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы, у стварэнні якога ўдзельнічалі дзяржава і Прэзідэнт, адбылося гашэнне маркі з нагоды 1000-годзя спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Яго ў тры рукі зрабілі Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел і віцэ-прэм'ер Беларусі Наталля Качанава.

У адным з пакояў Духоўна-адукацыйнага цэнтра прайшла сустрэча з беларускімі лаўрэатамі міжнароднага грантавага конкурсу «Праваслаўная ініцыятыва». Адна з яе мінулых пераможцаў Вера Сярдзюк, кіраўнік Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля», расказала, што дзякуючы праграме здзейснілася адна з яе задум. Сёлета ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі паступіў законапраект, згодна з якім кожная жанчына, якая вырашыла зрабіць аборт, мае права на псіхалагічную кансультацыю ад установы аховы здароўя, а доктар можа адмовіцца ад гэтай аперацыі. У сваю чаргу Патрыярх расказаў, што ў Расіі для змагання з абортамі створаны пры праваслаўных цэнтрах прытулкі для жанчын, якія вырашылі пакінуць дзіця, а не пазбавіцца ад яго. Такім чынам было выратавана болей за 15 тысяч новых жыццяў.

Вераніка ПУСТАВІТ.

pustavit@zviazda.by

23-41

Напрыканцы прадстаяцель асвяціў скульптурную кампазіцыю ў памяць аб з'яўленні абраза Багародзіцы на рацэ Свіслач у 1500 годзе. Калісьці святы роўнаапостальны князь Уладзімір перанёс ікону з Херсанеса ў Кіеў, адкуль яна знікла і была зноў знойдзена ў сучаснай беларускай сталіцы. Таму яе часцей за ўсё клічуць «Мінскай». Сама скульптура сімвалізуе рачную плынь, напрыканцы якой ладдзя ў форме птушкі, а ў ёй — сам абраз.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.