Вы тут

Славянскія словы — «Мінск» і «мір»


Будаўніцтва шматфункцыянальнага цэнтра «Мінск-Мір» павінна стаць узорам супрацоўніцтва славянскага свету. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з саўладальнікам міжнароднай камерцыйнай кампаніі «Браты Карыч» Багалюбам Карычам і дэпутатам Народнай Скупшчыны (парламента) Сербіі, ганаровым консулам Беларусі ў Бялградзе Драгамірам Карычам, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, паводле існуючай у яго інфармацыі, кампанія паспяхова вядзе свой бізнес у Беларусі. «Не тое што вялікіх, наогул праблем там няма. У вас праекты ідуць. Усё абяцанае вы робіце», — сказаў ён. У той жа час праекту па будаўніцтве цэнтра «Мінск-Мір» надаецца асаблівае значэнне. «Мы праваліць яго ўжо не маем ніякага права, і перш за ўсё вы. Я вельмі спадзяюся, што гэта будзе сур'ёзны праект», — падкрэсліў Прэзідэнт.

«Будзе вельмі добра, калі да гэтага праекта будуць далучаны ўсе рэспублікі, якія некалі ўваходзілі ў Югаславію. Я гэта толькі вітаць буду», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Праект «Мінск-Мір» абяцае стаць гістарычным, таму ні ў якім разе нельга застопарыць яго рэалізацыю, адзначыў Прэзідэнт. Беларускі бок, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, прыкладзе максімум намаганняў у выпадку ўзнікнення неабходнасці ўстараніць незразумелыя тармажэнні, падключыць дадатковыя сілы. «Мы павінны рэалізаваць яго годна. Няхай гэта будзе ўзорам супрацоўніцтва ўсяго нашага славянскага свету», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Багалюб Карыч у час сустрэчы нагадаў аб ідэі пабудаваць на тэрыторыі «Мінск-Міра» міжнародны фінансавы цэнтр. Сербскі бізнесмен выказаў упэўненасць, што яе ўдасца рэалізаваць дзякуючы выгаднай пазіцыі Беларусі сярод краін ЕС і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».