Вы тут

Адкрытыя Вароты Памяці


22 чэрвеня для нашай краіны — не толькі дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, як напісана ў календарах. Гэта, без перабольшвання, дзень агульнага смутку. Мінула ўжо семдзесят чатыры гады, выраслі два пакаленні людзей, якія не ведаюць, што такое вайна, а 22 чэрвеня ў нас і сёння на вуліцах цішэй, чым звычайна, і ў людзей на тварах, здаецца, больш сур'ёзнасці і менш усмешак.

Штогод 22 чэрвеня на досвітку Брэсцкая крэпасць прачынаецца ад гукаў сірэны і выбухаў. Кожны, хто бываў там чэрвеньскай раніцай, ведае: адчуванні настолькі рэальныя, што яшчэ доўга не можаш прыйсці ў прытомнасць. Але людзі ідуць за гэтымі адчуваннямі, бо не дазваляюць сабе не тое што забыцца — нават прыглушыць памяць аб тых страшных днях, калі для Беларусі і яе народа пачалася барацьба за выжыванне. Сёлета, напрыклад, на памятных мерапрыемствах у гераічнай крэпасці прысутнічала каля 15 тысяч чалавек.

На працягу ўчарашняга дня па ўсёй краіне на мемарыялах праходзілі мітынгі памяці. І як заключны, самы моцны, акорд — мітынг-рэквіем «Вароты памяці», прысвечаны адкрыццю мемарыяльнага комплексу «Трасцянец». Ён пачаўся познім чэрвеньскім змярканнем там, дзе падчас вайны фашысты наладзілі сапраўдны канвеер па знішчэнні людзей з усёй Еўропы — па афіцыйных звестках, у «Трасцянцы» загінула больш за 200 тысяч чалавек, па іншых даных — больш за 500 тысяч. Удзел у мерапрыемстве прыняў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, а таксама ветэраны, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, грамадскасці.

Яшчэ адны Вароты Памяці, якія на гэтай зямлі заўсёды будуць трымаць адкрытымі...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».