Вы тут

«Гэта душэўная газета»


Віктар ВАРАНЕЦ, намеснік дэкана медыка-псіхалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта:

24-37

— «Звязду» я пачаў чытаць яшчэ ў студэнцтве, г.зн. амаль трыццаць гадоў таму. Час ад часу знаёмлюся з новымі газетамі, а з нейкімі без шкадавання развітваюся, і толькі «Звязда» застаецца нязменна. Чаму? На гэта ёсць шэраг важкіх, на мой погляд, прычын.

Па-першае, гэта душэўная газета. Так, ёсць выданні, якія выдаюць цікавую інфармацыю, але не грэюць душу. А вось «Звязда» — з яе адкрытасцю, адсутнасцю ўсялякай пампезнасці — і з'яўляецца «сваёй» газетай.

Па-другое, у ёй — вялікая колькасць тэматычных рубрык, дзе кожны знойдзе цікавы для сябе артыкул; актуальнасць матэрыялу і высокі прафесіяналізм журналістаў. Газета чытаецца лёгка, з задавальненнем.

Па-трэцяе, «Звязда» ўздымае на сваіх старонках вострыя сацыяльныя пытанні. (Так было ў свой час са спробай спыніць выкладанне беларускай мовы ў ВНУ.) І пільна адсочвае, як ідзе працэс выканання тых ці іншых рашэнняў.

Па-чацвёртае, «Звязда» сёння ледзьве не адзіны цудоўны прыклад адданасці роднай мове. А гэта, згадзіцеся, дарагога варта!..

Ну і не магу абысці маўчаннем і той факт, што час ад часу і мне ўдаецца выступіць з нейкімі артыкуламі на старонках такой паважанай газеты, данесці свае погляды, думкі студэнтаў да звяздоўскай аўдыторыі. Больш за тое, з гонарам магу засведчыць, што быў лаўрэатам і дыпламантам цікавага конкурсу апавяданняў. За што вялікі дзякуй газеце.

Ну вось і ўсё. І іду на пошту падпісвацца на «Звязду». А як іначай?..

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.