Вы тут

Пачалі з Бараўлян


Пасёлак будзе добраўпарадкаваны агульнымі намаганнямі да 1 лістапада.

У цэнтральным рэгіёне распрацавана праграма комплекснага развіцця малых гарадоў. Тычыцца яна ў асноўным Мінскага раёна.

[caption id="attachment_89024" align="alignnone" width="600"]Стар­шы­ня Ба­раў­лян­ска­га сель­ска­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Аляк­сандр Са­вон­чык (злева). Стар­шы­ня Ба­раў­лян­ска­га сель­ска­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Аляк­сандр Са­вон­чык (злева).[/caption]

 

Як вядома, вакол сталіцы знаходзяцца такія буйныя пасёлкі, як Бараўляны, Мачулішчы, Міханавічы, Калодзішчы і іншыя. Яны штогод прырастаюць за кошт жыхароў Мінска, а таксама — нараджальнасці. Можна сказаць, што гэтыя населеныя пункты пераўтварыліся ў малыя гарады. Аднак інфраструктура і добраўпарадкаванне не паспяваюць следам. Паводле праграмы, кожны год плануецца прыводзіць у парадак адно з паселішчаў. Пачалі з Бараўлян, у якіх ёсць усе шанцы стаць горадам-карцінкай. Так лічыць і старшыня Бараўлянскага сельскага Савета дэпутатаў Аляксандр Савончык.

— У межах нашага сельсавета 18 населеных пунктаў, дзе пражывае 45 тысяч чалавек, у тым ліку 20 тысяч у аграгарадку Лясны і 15 тысяч у вёсцы Бараўляны. Толькі за апошнія гады насельніцтва прырасло на 5 тысяч, летась нарадзілася больш як 700 дзяцей. Можна сказаць, цэлая школа. Мы ўжо вызначылі 5 пляцовак для будаўніцтва дзіцячых садкоў, распрацоўваецца неабходная дакументацыя, — распавёў Аляксандр Пятровіч.

Бараўляны можна назваць вялікім «спальным раёнам». Тут няма буйной вытворчасці. Толькі жылыя кварталы, установы культуры, адукацыі. А яшчэ сканцэнтраваны раённыя, абласныя, рэспубліканскія ўстановы аховы здароўя. Практычна ва ўсіх працоўны дзень пачынаецца адначасова. Шмат наведвальнікаў штодня прыязджае ў бальніцы, анкалагічны і туберкулёзны дыспансеры. Многія на асабістым транспарце. Таму сярод асноўных — і пытанні разгрузкі дарог, павелічэння колькасці парковачных месцаў, устаноўкі дадатковых святлафораў.

Шмат запланавана па ўладкаванні дваровых тэрыторый. Ужо пачалося іх добраўпарадкаванне і рэканструкцыя, асфальтуюцца дарогі, выкладваюцца пліткай пешаходныя дарожкі, фарбуюцца фасады будынкаў, уладкоўваюцца дзіцячыя пляцоўкі.

— Бадай, самае галоўнае для пасёлка — замена ліўневай каналізацыі. Гэта і стрымлівае дарожнікаў, якія не могуць прыступіць да ўкладкі асфальту. Але, мяркую, праз некалькі дзён ужо будзе гатова праектна-каштарысная дакументацыя і праца пачнецца, — адзначыў старшыня сельскага Савета.

Асноўныя работы плануецца закончыць да 1 лістапада. Але некаторыя аб'екты, што патрабуюць большых высілкаў і ўкладанняў, «пяройдуць» на наступны год. Добраўпарадкаванне пасёлка, па папярэдніх падліках, абыдзецца ў 642 млрд рублёў. Гэта сродкі раённага, абласнога бюджэтаў і бюджэту сельсавета. Бясспрэчна, сваю лепту ўнясуць у агульную справу і арганізацыі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.