Вы тут

Творчыя работнікі не будуць плаціць падатак «на дармаедства»


Паводле ўказа Прэзідэнта, яны атрымаюць прафесійны сертыфікат.

Пачынаючы з 3 ліпеня тыя, хто афіцыйна не працаваў з пачатку 2015 года, будуць прызнаны дармаедамі і, адпаведна, з 1 студзеня 2016 года пачнуць атрымліваць паведамленні на аплату адпаведнага падатку. Між тым, днямі Прэзідэнт падпісаў указ №251, паводле якога творчыя работнікі могуць атрымаць прафесійны сертыфікат і не аплачваць гэты падатак.

Як вядома, у адпаведнасці з дэкрэтам №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» асобы, якія ажыццяўляюць творчую дзейнасць у якасці творчага работніка, прызнаюцца асобамі, якія прымаюць удзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Гэты статус пацвярджаецца творчым саюзам, членам якога з'яўляецца творчы работнік.

А як быць тым беларусам, якія займаюцца творчасцю, але не знаходзяцца ў творчых саюзах (пісьменнікаў, мастакоў, музычных дзеячаў, дызайнераў і інш.)? Яны павінны будуць пацвердзіць свой статус перад спецыяльнай камісіяй пры Міністэрстве культуры і атрымаць адпаведны сертыфікат.

— У Міністэрстве культуры фарміруецца экспертная камісія з прадстаўнікоў усіх творчых саюзаў краіны. Яе ўзначаліць першы намеснік міністра Ірына Дрыга, — распавяла «Звяздзе» начальнік аддзела арганізацыйнай работы і інфармацыі Міністэрства культуры Ілона Немава. — Гэтая камісія будзе разглядаць заявы па пацвярджэнні статусу творчага работніка і выдаваць сертыфікаты.

Прафесійны сертыфікат творчым работнікам будзе выдавацца бясплатна ў месячны тэрмін з дня падачы заявы і дзейнічаць на працягу 5 гадоў. Каб яго атрымаць, трэба падаць у камісію заяву, а таксама свае творы, якія пацвярджаюць статус творчага работніка.

Святлана Бусько

buskо@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.