Вы тут

Натхненне і вера


«На мой погляд, візіт Найсвяцейшага Патрыярха Кірыла ў Беларусь прайшоў паспяхова», — сказаў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам наведвання Беларусі Прадстаяцелем Рускай праваслаўнай царквы.

— Для мяне гэта быў першы візіт Найсвяцейшага Патрыярха ў Беларусь, — прызнаўся Прадстаяцель БПЦ. — І таму я, вядома, як чалавек і як епіскап, хваляваўся, каб ён прайшоў добра. Але трэба сказаць, што як толькі да падрыхтоўчага працэсу падключыўся ўрад, усё было хутка дапрацавана і даведзена да належнага высокага ўзроўню, за што я вельмі ўдзячны.

У той жа час да візіту была прыцягнута ўвага не толькі Царквы, але і ўвогуле беларускага грамадства. «Гэтая падзея была важнай не толькі для Праваслаўнай царквы, але наогул для людзей веруючых», — адзначыў Леанід Гуляка, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. «Да Брэсцкай крэпасці прыйшла не адна тысяча чалавек. Прытым ніхто іх не збіраў. Гэта быў унутраны парыў кожнага. У 4 раніцы яшчэ не хадзіў грамадскі транспарт, а людзі ўсё адно прыйшлі», — дадаў ён.

На прэс-канферэнцыі ў тым ліку казалі і пра ўзаемаадносіны паміж канфесіямі і ўнутры іх. Па словах Леаніда Паўлавіча, у Беларусі праблемы ў гэтай сферы няма. Чаму спрыяе і роўнае стаўленне дзяржавы да кожнай з канфесій. «На тэрыторыі Беларусі 84% веруючых — праваслаўныя», — заўважыў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў і растлумачыў, што незалежна ад колькасці прыхаджан усе рэлігіі для дзяржавы аднолькавыя. Але, на жаль, гэтага нельга сказаць пра блізкую да нас Украіну. У ёй, напрыклад, праваслаўныя раздзяліліся на чатыры лагеры.

Мітрапаліт Павел таксама паведаміў, што на амаль 2 тыдні ў Беларусь прывезлі каўчэг з машчамі святога князя Уладзіміра. Яны прабудуць у нашай краіне да 7 ліпеня: да 24 чэрвеня ў Брэсце, з 24 па 27 чэрвеня — у Гродне, з 27 чэрвеня па 1 ліпеня — у Мінску, з 1 па 4 ліпеня — у Магілёве, з 4 па 7 ліпеня — у Віцебску.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.