Вы тут

Турысты павінны быць задаволены


Напярэдадні Дня Незалежнасці Міністэрства гандлю ўзмацніла кантроль за работай аб'ектаў, размешчаных у месцах, якія карыстаюцца папулярнасцю ў турыстаў.

Напрыклад, у Нясвіжы і Міры толькі за два тыдні чэрвеня была спынена спроба рэалізацыі пратэрмінаваных тавараў на суму звыш 12 мільёнаў рублёў. Пры гэтым падобныя факты выяўлены ў 12 з 18 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання, паведамляе прэс-служба міністэрства. Апроч таго, практычна ў кожным аб'екце не захоўваўся асартыментны пералік, мелі месца парушэнні тэхналогіі прыгатавання страў, парадку ажыццяўлення кантролю за якасцю прадукцыі ўласнай вытворчасці і г.д. Па выніках праверак прыпынена праца дзвюх крам і аднаго аб'екта грамадскага харчавання, якія належаць прыватным унітарным гандлёвым прадпрыемствам з Нясвіжа і Міра.

Кантрольныя мерапрыемствы працягваюцца. Пры гэтым асаблівая ўвага таксама будзе надавацца аб'ектам, размешчаным у гасцініцах, аэрапортах, вакзалах і г.д.

Сяргей РАСОЛЬКА

sr@zvіazda.by

Дарэчы

Усяго з пачатку года Міністэрствам гандлю праверана больш за 1,2 тысячы аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання. Па выніках праверак складзена і накіравана ў судовыя органы 1660 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, прыменена штрафных санкцый на суму звыш 4,3 мільярда рублёў, прынялася дзейнасць 193 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».