Вы тут

Шмат медалёў не бывае!


Нашы спартсмены перавыканалі план па ўзнагародах.

Каманда Беларусі працягвае трымацца ў верхняй частцы табліцы агульнага заліку Еўрапейскіх гульняў, у актыве атлетаў ужо больш за 40 медалёў, хоць планавалася прывезці з Баку 30 узнагарод. Вялікі ўклад у агульны поспех напярэдадні зрабілі самбісты, заваяваўшы адразу сем медалёў.

Сцяпан Папоў выйграў фінальны паядынак Еўрапейскіх гульняў у вагавой катэгорыі да 74 кг у Аміла Гасімава з Азербайджана, а потым «золата» дабавіла і Таццяна Мацко, якая з мінімальнай перавагай перамагла ўкраінку Алену Сайко.

— У фінале ведала, як супрацьстаяць украінцы, кантралявала сітуацыю і за зыход бою не баялася. У ходзе апошняга паядынку вяла ў ліку, але ў канцы сустрэчы Алена зрабіла болевы прыём на руку, у локці такі хруст пачула, але час падыходзіў, і мне неабходна было крыху пацярпець, — распавяла Таццяна пасля перамогі.

У спаборніцтвах мужчын у вагавой катэгорыі да 90 кг Андрэй Казусёнак у вырашальным паядынку за чэмпіёнскі тытул саступіў расіяніну Алсіму Чарнаскулаву — 0:2. У жанчын Вольга Намазава (да 68 кг) таксама змагалася за «золата», але прайграла сербскай спартсменцы Іване Яндрыч — 0:2. Акрамя таго, уладальнікамі «бронзы» сталі Уладзіслаў Бурдзь (57 кг), Юрый Рыбак (звыш 100 кг) і Кацярына Пракапенка (60 кг).

Яшчэ адну ўзнагароду нашай камандзе прынёс лучнік Антон Прылепаў, ён стаў бронзавым прызёрам гульняў. Сапернікам Антона па паядынку за «бронзу» быў польскі спартсмен Славамір Напложак.

Дар'я Лабажэвіч

 lobazhevich@zviazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.