Вы тут

Падрыхтоўка да перадвыбарнай кампаніі амаль скончана


Два туры прэзідэнцкіх выбараў абыдуцца бюджэту краіны ў 260 мільярдаў рублёў, адзін — у 181 мільярд. Пра гэта журналістам паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

«Грошы будуць выдзелены ў поўным аб'ёме і цалкам забяспечаць у разумных рамках правядзенне ўсіх этапаў выбарчай кампаніі», — сказала Лідзія Ярмошына. Старшыня ЦВК пракаментавала магчымасць другога тура выбараў. «Мы заўсёды прагназуем яго ў бюджэце, — сказала яна. — Другі тур можна прагназаваць, калі адбылося вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Ён мае на ўвазе наяўнасць вострай альтэрнатыўнай барацьбы моцных кандыдатур, якія супрацьстаяць адна адной».

Фон — спакойны і добразычлівы

Гаворачы пра фон прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, Лідзія Ярмошына выказала ўпэўненасць у тым, што ён будзе спакойным і максімальна добразычлівым. Так, у ЦВК разлічваюць, што грамадска-масавыя мерапрыемствы падчас цяперашняй выбарчай кампаніі будуць праводзіцца ў добрых умовах і ў ліберальным рэжыме.

Лідзія Ярмошына дадала, што Беларусь запросіць назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі прадстаўнікоў усіх міжнародных арганізацый, перад якімі мае адпаведныя абавязацельствы. У ліку такіх арганізацый старшыня ЦВК назвала Парламенцкую асамблею Савета Еўропы, АБСЕ, Выканкам СНД.

Дата выбараў стане вядомай 30 чэрвеня

Лідзія Ярмошына таксама паведаміла, што 1 ліпеня ЦВК Беларусі зацвердзіць каляндарны план і каштарыс расходаў кампаніі па выбарах Прэзідэнта. Па словах кіраўніка ЦВК, дата правядзення выбараў стане вядома 30 чэрвеня, калі яе зацвердзіць Палата прадстаўнікоў на заключным пасяджэнні сёмай сесіі. «З гэтага моманту пачнецца адлік усіх выбарчых мерапрыемстваў. Цэнтральная камісія збярэцца 1 ліпеня на пасяджэнне, зацвердзіць каляндарны план, каштарыс расходаў маючых адбыцца выбараў, а таксама асноўныя пастановы, якія будуць рэгуляваць правядзенне першых этапаў выбарчай кампаніі», — патлумачыла яна.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.