Вы тут

Рэнтген для грузавікоў


У снежні сёлетняга года ў аўтадарожным пункце пропуску «Брузгі-2» будзе ўведзена ў эксплуатацыю рэнтгенаўская скануючая сістэма кантролю транспартных сродкаў. Гэтае пытанне старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрый СЯНЬКО абмеркаваў на сустрэчы з прадстаўнікамі органаў мясцовай выканаўчай улады, будаўнічых і іншых арганізацый.

Інспекцыйна-аглядны комплекс будуецца згодна з праграмай трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча — Беларусь — Украіна» за кошт сродкаў Еўрасаюза (90%) і рэспубліканскага бюджэту. У аснове тэхналогіі сканавання — рэнтгенаўскае выпраменьванне высокай энергіі, якое дазваляе за мінімальны час без ускрыцця і разгрузкі аўтамабіля выявіць прадметы, што перамяшчаюцца з парушэннем мытнага заканадаўства. Канструкцыя комплексу, які будзе размяшчацца ў асобным будынку, адпавядае міжнародным стандартам і нормам радыяцыйнай бяспекі. Аналагічны аб'ект плануецца пабудаваць у 2017 годзе ў пункце пропуску «Бераставіца».

У раёне «Брузгоў-2» нядаўна распачалося будаўніцтва транспартна-лагістычнага цэнтра, каб павысіць транзітную прывабнасць Беларусі і стварыць спрыяльныя ўмовы для міжнародных перавозчыкаў. Акрамя таго, гэты пункт пропуску ўдасканаліцца ў рамках праекта па мадэрнізацыі асобных участкаў транзітнага калідора М6 паміж гарадамі Мінск і Гродна, які фінансуецца Сусветным банкам. У прыватнасці, праезная частка ў зонах мытнага афармлення і кантролю транспартных сродкаў будзе пашырана да пяці палос у кожным кірунку: па дзве для грузавых і легкавых аўтамабіляў і адна — для аўтобусаў.

Барыс ПРАКОПЧЫК

 prakopchik@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.