Вы тут

З віртуальнага нумара — на рэальны


Кампанія «Белтэлекам» запусціла на базе сеткі ІMS новы сэрвіс «Віртуальны нумар». Паслуга ўяўляе з сябе гарадскі нумар тэлефона, які не прывязаны да фізічнага месцазнаходжання і не патрабуе набыцця і ўстаноўкі дадатковага абсталявання, няма патрэбы пракладваць да абанента тэлефонныя лініі.

Як патлумачылі ў прэс-службе прадпрыемства, віртуальны нумар — паслуга, якая дазваляе з выдзеленага для абанента нумара пераадрасоўваць усе званкі, што на яго паступаюць, на іншы, загадзя запраграмаваны тэлефонны нумар, у тым ліку мабільны ці на «Максіфон». Дадатковай перавагай сэрвісу з'яўляецца тая акалічнасць, што пры змене адраса офіса выдзелены віртуальны нумар застанецца ранейшым: арганізацыя не згубіць сваіх кліентаў, іх не трэба будзе дадаткова інфармаваць аб зменах, што адбыліся...

Скарыстацца паслугай могуць фізічныя, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі. Паслуга «Віртуальны нумар» можа аказацца зручнай для прадпрыемстваў і арганізацый, менеджары якіх працуюць у розных памяшканнях, або для тых кампаній, якім неабходна даць рэкламную або інфармацыйную аб'яву. Заказваючы паслугу «Віртуальны нумар», кампанія атрымлівае магчымасць прымаць званкі па рэкламных або інфармацыйных аб'явах праз яго на рэальныя нумары. Пры гэтым пасля завяршэння дзеяння аб'явы або рэкламы, можна адмовіцца ад паслугі, і на рэальныя нумары кампаніі званкі па агучаных у рэкламе тэмах больш паступаць не будуць.

У абанента паслугі «Віртуальны нумар» ёсць магчымасць скарыстацца дадатковай паслугай «Элітны нумар» і выбраць нумар з пераліку свабодных нумароў ІMS.

Паслуга «Віртуальны нумар» прадастаўляецца абаненту кругласутачна. Тэхнічная падтрымка ажыццяўляецца па тэлефоне «123» таксама 24 гадзіны ў суткі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.