Талісман


Талісман — звычайна невялікая рэч, зробленая з прыродных матэрыялаў (расліны, дрэва, каменя, золата, серабра, медзі...), а таксама гэтыя матэрыялы, «апрацаваныя» прыродай, напрыклад, невялікі камень з адтулінай («курыны бог»), «перуновы стрэлы» (кавалачкі драўніны, трэскі), якія з'явіліся пасля ўдару маланкі ў дрэва.

* Па ўяўленнях нашых продкаў талісман мог максімальна спрыяць яго ўладальніку ў розных жыццёвых сітуацыях, падчас вырашэння складаных праблем, аказваць станоўчы ўплыў на здароўе, гарманізаваць духоўны свет чалавека і яго паўсядзённыя грамадскія адносіны.

* Нярэдка талісманы чалавек рабіў сам. Для тых, хто шмат падарожнічаў, надзейным талісманам-памочнікам быў посах ці тэкст замовы, выразаны на паверхні якой-небудзь рэчы ці напісаны на паперы. Відаць, усе жаночыя ўпрыгожанні галавы, вушэй, шыі і рук адначасова выконвалі ролю абярэга, амулета і талісмана, асабліва тады, калі спрактыкаваныя майстры рабілі іх на заказ ад будучага ўладальніка.

* Да свяшчэнных талісманаў залічвалі зямлю, узятую з родных мясцін, асабліва ў тым выпадку, калі чалавек ад'язджае надоўга ці назусім.

*  З цягам часу ролю талісмана пачалі выконваць атрыбуты, якія рыхтавалі да правядзення каляндарных абрадаў. Так, штогод на Грамніцы кожная сям'я выплаўляла свечку-грамніцу, якая на працягу каляндарнага года выконвала ролю сямейнага і гаспадарчага абярэга. Аплаўленыя рэшткі грамніцы не ўплаўлялі ў наступную свечку, а пакідалі і насілі пастаянна пры сабе.

* Аналагічную функцыю выконвалі атрыбуты абрадаў сямейна-родавай накіраванасці: засушаная пупавіна дзіцяці, кавалачак вясельнага каравая. З пакалення ў пакаленне перадаваліся пялёнкі, у якія спавівалі дзіця пасля першага рытуальнага купання і падчас хрышчэння; заручальныя пярсцёнкі бацькоў-юбіляраў.

* З прыходам хрысціянства кола талісманаў значна пашырылася. Іх ролю сталі выконваць драўляны нацельны крыжык, ладанка, просвірка, свечка, медальёны з выявамі святых, у гонар якіх чалавек атрымаў імя, «святыя пісьмы», імянныя абразкі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.