Вы тут

У адзін дотык


Плаціць такім чынам хутка змогуць усе.

Міжнародная плацежная сістэма MаstеrСаrd сумесна з Беларусбанкам укараняюць інавацыі ў бескантактавай аплаце пад назвай РауРаss. Дзякуючы гэтаму новаўвядзенню аплаціць паслугі і тавары становіцца магчымым праз просты дотык бескантактавай карткай да спецыяльнага счытвальнага абсталявання.

24-42

Гэтая тэхналогія добра падыходзіць для павышэння хуткасці абслугоўвання кліентаў. Чакаецца, што яна павінна значна паменшыць час стаяння ў чарзе. Каб аплаціць пакупку дастаткова аднаго дотыку да тэрмінала бескантактавай карткай, якая падтрымлівае тэхналогію РауРаss. Па словах распрацоўшчыкаў, падчас здзяйснення пакупкі коштам да 200 тысяч беларускіх рублёў не трэба ўводзіць ПІН-код або падпісваць чэк. Карткай можна разлічвацца таксама і звычайным спосабам — на ўсіх бескантактавых экзэмплярах ёсць ужо звыклая для ўсіх магнітная паласа. У хуткай будучыні плануецца таксама перавесці гэтую тэхналогію для ўзаемадзеяння з мабільнымі тэлефонамі.

«Мы павінны забяспечыць магчымасць прыняцця бескантактавых картак ва ўсіх пунктах, зручных для карыстальніка. Сёння мы маем больш за 3 тысячы адзінак тэрмінальнага абсталявання па ўсёй Беларусі. Мы стараемся падтрымліваць усе новыя сусветныя тэхналогіі. З гэтай мэтай нашы тэрміналы, акрамя бескантактавай карткі, у далейшым будуць прымаць і апрацоўваць разлікі з дапамогай мабільнага тэлефона, што пасля заменіць картку», — адзначыў выканаўчы дырэктар Беларусбанка Анатоль Багавік.

У параўнанні са звычайным тэрмінальным абсталяваннем, якога ў краіне каля 70 тысяч адзінак, 3000 бескантактавых пунктаў для разлікаў — гэта зусім няшмат. Але з цягам часу ўсё зменіцца.

«Сёння мы перавысілі планку ў 10 тысяч карыстальнікаў бескантактавых картак на тэрыторыі Беларусі. Несумненна, людзі зацікаўлены ў тым, каб скараціць свой час знаходжання ў чарзе, і я спадзяюся, што гэтая тэхналогія неўзабаве стане яшчэ больш папулярнай. Таксама колькасць абсталявання, што дазваляе ўзаемадзейнічаць з новымі карткамі, наблізіцца да адзнакі ў 10 тысяч ужо да канца гэтага года», — растлумачыў Анатоль Багавік.

У гэтай сістэме асабліва зацікаўлены не толькі банкі, якія выводзяць яе на рынак, але і самі арганізацыі гандлю і сэрвісу. Напрыклад, адна з найбуйнейшых і знаёмых усім сетак хуткага харчавання ў Беларусі ўжо цалкам перайшла да ўзаемадзеяння з бескантактавай карткай. У перспектыве гэтая тэхналогія будзе ўжывацца паўсюдна, але ў найбліжэйшы час яе будуць выкарыстоўваць сталовыя, аўтазапраўкі, сеткі гіпермаркетаў — асноўныя месцы, дзе ёсць праблема стаяння ў чэргах. Інфакіёскі і банкаматы таксама будуць падтрымліваць функцыю бескантактавых аперацый. Як падкрэслівае выканаўчы дырэктар Беларусбанка, усё гэта здарыцца на працягу наступных гадоў.

Аплата ў адзін дотык набірае папулярнасць ва ўсім свеце. Больш за 3 мільёны гандлёвых пляцовак у 68 краінах прымаюць аплату па бескантактавай тэхналогіі MаstеrСаrd (у Еўропе — 38 краін, у тым ліку Беларусь). Даследаванне ў сферы бескантактавых плацяжоў РRІMЕ Rеsеаrсh паказала, што спажыўцы хутка прывыкаюць плаціць у адзін дотык: бескантактавая аплата падабаецца спажыўцам, і яны чакаюць, што гандлёва-сэрвісныя прадпрыемствы яе пашыраць.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».