Вы тут

Вайна нагадала пра сябе


Астанкі каля 1,5 тысячы савецкіх ваеннапалонных канцлагера Шталаг № 324 перапахаваны ў Гродне на брацкіх могілках у раёне вуліцы Вольгі Соламавай.

Летась гэтыя астанкі былі эксгумаваны 52-м асобным спецыялізаваным пошукавым батальёнам на тэрыторыі ваеннага гарадка Фолюш, дзе гітлераўцы хавалі вязняў канцлагера. Удалося знайсці 45 салдацкіх медальёнаў з асабістымі звесткамі аб ваеннаслужачых і 2 жэтоны з нумарамі ваеннапалонных, дзякуючы якім устаноўлены асобы 21 загінулага — ураджэнцаў Беларусі, Расіі, Украіны,Узбекістана. Сярод іх — чырвонаармеец Фёдар Нікіфаравіч Прохараў, які лічыўся прапаўшым без вестак з верасня 1941 года. Адшукалі сваякоў байца, і яго астанкі перапахавалі на малой радзіме ў Калужскай вобласці.

Увогуле з 2006 года, калі распачаліся пошукавыя работы на месцы Шталага № 324, знойдзены астанкі каля 3 тысяч чалавек. Але гэта яшчэ далёка не ўсе ахвяры канцлагера. 52-і батальён працягвае выконваць сваю высакародную місію...

Барыс ПРАКОПЧЫК

 prakopchik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.