Вы тут

Якім будзе маленства, залежыць ад дарослых


Чацвёрты год на тэлеканале АНТ у рамках праграмы «Пакуль усе дома» выходзіць беларуска-расійская рубрыка «У вас будзе дзіця». Яе стваральнікі шукаюць сем'і для дзяцей, якія воляй лёсу засталіся без бацькоўскай апекі. Ужо 60 малых жывуць у сваіх новых дамах. Магчыма, з нашай дапамогай гэтая лічба яшчэ павялічыцца? «Звязда», якая далучылася да праекта летась, у кожным выпуску «Сямейнай газеты» знаёміць дарослых, якія мараць падарыць клопат і любоў дзецям, з тымі маленькімі людзьмі, якія могуць стаць часткай вашай сям'і...

25-20

Сярожу 11 гадоў, ён вучыцца ў пятым класе і ўжо два гады жыве ў Кобрынскай дзіцячай вёсцы. Як расказваюць настаўнікі, хлопчыку падабаецца нямецкая мова і фізкультура. Яшчэ ён займаецца ў секцыі боксу — і гэтыя заняткі, па ўласным прызнанні Сяргея, дапамагаюць яму як будучаму мужчыну быць больш упэўненым у сваіх сілах і вучаць правільна ставіцца да складаных жыццёвых сітуацый.

«Ён добры, спагадлівы і вельмі актыўны хлопец, — дадае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце школы №1 Кобрына Надзея Юшчук. — У нас Сярожа вучыцца з першага класа, і магу сказаць, што, як ва ўсіх вучняў, у яго бываюць поспехі і няўдачы. Але кожны свой недахоп Сяргей стараецца выправіць, а любое атрыманае даручэнне імкнецца выканаць як мага лепш і хутчэй».

Ад педагогаў дзіцячай вёскі хлопец таксама атрымлівае спрэс станоўчыя характарыстыкі: добразычлівы, адкрыты і шчыры, ён вельмі па-добраму ставіцца да навакольных. «Кожнае дзіця прыходзіць у гэты свет для шчасця. Але будзе яго дзяцінства светлым і радасным альбо сумным, залежыць ад дарослых, — заўважае дырэктар Кобрынскай дзіцячай вёскі Ала Сапежынская. — Вельмі хочацца, каб Сярожа быў шчаслівым і трапіў у цудоўную сям'ю, дзе яго палюбяць...».

Калі вы хочаце даведацца пра Сяргея больш, тэлефануйце спецыялістам Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі па нумары:
(017) 284-71-51. Для тых, хто хоча ўсынавіць дзіця, на сайце vіdеораssроrt.ru змешчаны відэакурсы, падрыхтаваныя сумесна НЦУ і творчай групай праекта.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.