Вы тут

Бачыць галоўнае


Дрыла

Калі я запісвалася на чарговыя курсы — замежнай мовы, арабскіх, а потым і бальных танцаў, ігры на афрыканскім барабане — і ў той жа час на апошнія грошы набывала ролікі, канькі, ровар, маці незадаволена паўтарала: «Зноў ты на ўсе галінкі хочаш сесці адначасова». Я крыўдзілася і не разумела, што ў гэтым благога. А як па-іншаму, не спрабуючы і не памыляючыся, можна знайсці захапленне па душы?

Толькі цяпер разгледзела ў яе словах іншы сэнс. Востра адчула, наколькі ўсё ж такі важна ў жыцці абапірацца на галоўнае, каб не патануць, не растварыцца ў другасным. Рабіць спачатку важнае, а толькі потым тэрміновае. Калі своечасова не расставіць прыярытэты, не паглыбіцца, а ўвесь час скакаць па вярхах, з галінкі на галінку, то энергія будзе сыходзіць упустую, а незадаволенасць сабой і іншымі — нарастаць. Гэта датычыцца не толькі (і не столькі!) захапленняў...

Мая сяброўка (дарэчы, непапраўная аптымістка) час ад часу зрываецца і пачынае скардзіцца на мужа, з якім жывуць душа ў душу ўжо больш як 20 гадоў. «Уяўляеш, Надзейка, ён не любіць хадзіць басанож па траве! Колькі яго не ўгаворвала — ні ў якую. Не разумею, як так можна жыць? І на вяселле мы да цябе, на жаль, не прыедзем, бо Воўка прызвычаіўся да камфорту і не хоча ночыць у намёце... А бачыла б ты, як ён узрадаваўся, што ты пагадзілася пайсці са мной на джазавы канцэрт! А ўсё таму, што сам не надта хацеў туды ісці. Ён з большай ахвотай бавіць вольны час ля тэлевізара...». Але скардзіцца яна, у адрозненне ад большасці жанчын, па-добраму. А праз секунду з усмешкай дадае: «Але ж гэта не галоўнае. Затое ён, як ніхто іншы, цярпліва можа выслухаць усе мае эмацыйныя выбухі да канца. Мой муж выдатны сем'янін, клапоціцца пра мяне і сыноў, гатовы дзеля нас на ўсё. Усе гады, што мы разам, падтрымлівае мае, нават самыя вар'яцкія ідэі. Не раўнівы, не трымае мяне на ланцугу, бо давярае...»

Знайсці сваю палавінку, безумоўна, няпроста. Але, бачу на прыкладзе сяброў, якія стварылі сем'і значна раней, захаваць тое пачуццё, якое звязала, на доўгія гады куды цяжэй. «Лепш як мага хутчэй навучыцца саступаць, дараваць, разумець і падтрымліваць адно аднаго», — настаўляе-дзеліцца досведам старэйшая каляжанка. Але ж самае важнае, як мне здаецца, у стасунках з блізкім чалавекам (ды і наогул у любой справе) — уменне бачыць галоўнае.

Сапраўды, мудрая жанчына пры любым непаразуменні заўважае ў мужчыну галоўнае, а не засяроджваецца на другасным. І тое і другое можа лёгка ўвайсці ў звычку, таму толькі вам вырашаць, чаму аддаваць перавагу: стваральнаму ці разбуральнаму. Гэта як дрэва. У яго ёсць ствол і галінкі. Галінак шмат, а ствол адзін, на ім усё трымаецца. Калі яго пашкодзіць, пілаваць пакрысе дзень за днём, то, хутчэй за ўсё, у нейкі момант дрэва пахіснецца і ўпадзе... Галінкі — нейкія недахопы, якія могуць стаць нагодай для незадавальнення і папрокаў (і тут я не адкрыю Амерыку) — ёсць у кожным з нас, усе мы не ідэальныя. Але ж, пагадзіцеся, не з-за іх мы выбіраем спадарожніка па жыцці. А з-за стрыжня, з-за чагосьці галоўнага. Пра гэта варта памятаць. Прычым не час ад часу, а заўжды.

Надзея ДРЫЛА

dryla@zviazda.by

Іншыя матэрыялы рубрыкі

Бег за шчасцем

Вучымся… падаць

Цаніце тое, што заслужылі

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.