Вы тут

Такія «пірагі» нам не патрэбны


Міністэрства гандлю прыпыніла работу дзвюх кавярняў-піраговых сеткі «Штоле», размешчаных у сталіцы.

Падчас праверкі былі ўстаноўлены факты рэалізацыі і выкарыстання пратэрмінаванай прадукцыі пры прыгатаванні страў на суму два мільёны рублёў, у тым ліку алкагольных напояў, тэрмін рэалізацыі якіх скончыўся яшчэ ў 2013 годзе, пра што паведамілі ў прэс-службе міністэрства. Устаноўлены таксама факты парушэння тэмпературных рэжымаў захоўвання прадукцыі, асартыментнага пераліку, выкарыстання неправераных вагаў, адсутнасці дакладнай інфармацыі аб тавары і іншае. Для выпраўлення выяўленых парушэнняў кіраўніцтву сеткі адведзена дзесяць дзён.

Сяргей РАСОЛЬКА

 sr@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.