Вы тут

За выдатныя поспехі


Групе студэнтаў беларускіх ВНУ аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Беларусі за выдатныя поспехі ў вучобе, прыкладныя паводзіны і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Падзяку кіраўніка дзяржавы заслужылі студэнты пятага курса факультэта кіравання Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Аліна Граковіч, факультэта традыцый беларускай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Настасся Клепча, інжынерна-тэхналагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Яўгенія Комар, гуманітарна-эканамічнага факультэта Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута Дар'я Мазоўка, факультэта транспартных камунікацый Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Ірына Марцінкевіч, факультэта беларускай і рускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Вікторыя Мясцова, Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрый Нікановіч, электратэхнічнага факультэта Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Яніна Процкая, аграмеханічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Валерый Сокал, факультэта англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Дар'я Трыгубава, факультэта міжнародных бізнес-камунікацый Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Паліна Трохаўцава, юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Вольга Чабатар, біятэхналагічнага факультэта Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Ганна Яцкіў.

Акрамя таго, Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена студэнту шостага курса лячэбнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Аляксандру Дзятлаву, курсанту чацвёртага курса агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Арцёму Федзянкову.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.