Вы тут

Патрыяршая падзяка


Найсвяцейшы патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл накіраваў Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, ліст з падзякай за цёплы прыём, зробленую працу і пажаданнямі плённай работы надалей. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Беларускай праваслаўнай царквы.

У лісце прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы высока ацаніў «вынікі сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам, а таксама з архірэямі Беларускай праваслаўнай царквы» і адзначыў гасціннасць паствы і духавенства. Ён выказаў задавальненне, што меў магчымасць узяць удзел у памятных мерапрыемствах, у тым ліку ў адкрыцці духоўна-адміністрацыйнага і адукацыйнага цэнтра Экзархата. «Асаблівую радасць мне прынела размова з каардынатарамі і кіраўнікамі праектаў конкурсу «Праваслаўная ініцыятыва», — піша Патрыярх.

Уладыка таксама ацаніў намаганні Мітрапаліта Паўла, «накіраваныя на ўмацаванне і развіццё духоўнага жыцця даручанай Вашай апецы паствы» Беларусі. Напрыканцы ліста ён пажадаў іерарху і яго памочнікам добрага здароўя і сіл у служэнні.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.