Вы тут

Убачыць і зацікавіцца!


З гістарычнымі славутасцямі і сучаснай інфраструктурай знаёміць карта турыстычнага патэнцыялу Гродзеншчыны

Карта прызначана ў першую чаргу для арганізатараў турызму, якія ствараюць экскурсійныя маршруты. Ім прапануюцца звесткі не толькі пра гістарычныя помнікі Гродзеншчыны, мясціны, звязаныя з вядомымі падзеямі і людзьмі, але і месцы размяшчэння этнаграфічных аб'ектаў, музеяў, гасцініц, санаторыяў, турбаз, аграсядзіб, палатак, кемпінгаў... Пазначаны аўтамабільныя і чыгуначныя дарогі, веласіпедныя, водныя маршруты, нават водныя крыніцы.

— Спадзяёмся, што гэтая карта паслужыць папулярызацыі гісторыка-культурнага патэнцыялу Гродзеншчыны і развіццю турыстычнага бізнесу, — кажа намеснік старшыні грамадскага аб'яднання «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз» Сяргей КАЛЯДА.

Дарэчы, на распаўсюджванні гэтай карты бізнес не робіцца. Яе можа бясплатна атрымаць у Гродзенскім турысцка-інфармацыйным цэнтры (вул. Ажэшкі, 38).

Барыс ПРАКОПЧЫК

 prakopchik@zviazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.