Вы тут

Наш дзень у Мілане


Сёння айчынныя і італьянскія прадстаўнікі бізнесу сустрэнуцца ў рамках правядзення Дня беларускай эканомікі на Сусветнай выставе «Экспа-2015» у Мілане.

Падчас мерапрыемстваў будуць прадстаўлены інвестыцыйныя магчымасці Беларусі, новыя ўмовы эканамічнага супрацоўніцтва, звязаныя з членствам Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, а таксама вопыт супрацоўніцтва па праектах гандлёвага і доўгатэрміновага фінансавання. Запланавана правядзенне кантактна-кааперацыйнай біржы, у ходзе якой абмяркуюць пытанні прамысловай кааперацыі і эканамічнага супрацоўніцтва.

Дзень беларускай эканомікі дасць магчымасць кампаніям не толькі наладзіць новыя партнёрскія кантакты, але і ў поўнай меры прадэманстраваць усе магчымасці, якія адкрываюцца перад замежнымі інвестарамі ў нашай краіне.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

kuletski@zviazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».