Вы тут

Плату за дамафон не павялічвалі


У нас увялі асобную плату за дамафон. Спачатку мы плацілі 9 850 рублёў, а апошні раз у ашчаднай касе ўзялі 19 700 рублёў. На пытанне, чаму так мяняецца цана, адміністратар-кансультант адказала, што ўсё правільна. Дапамажыце, калі ласка, хацелася б зразумець, чаму плата за абслугоўванне дамафона вырасла ўдвая?

І.П. СКРЫПКО, г. Мінск

Мы звязаліся з ТАА «Будсветгруп», якое займаецца ўстаноўкай і абслугоўваннем дамафонных сістэм у сталіцы.

— Як вы ведаеце, раней адпаведны радок уключаўся ў «жыроўку». Потым ЖРЭА адмовіліся гэта рабіць, і мы зараз самастойна разносім па абанентах асобны рахунак, — распавёў дырэктар прадпрыемства Сяргей Палюшкевіч.

Гаворачы пра тарыф на абслугоўванне дамафона, ён пацвердзіў, што да нядаўняга часу той складаў
9 850 рублёў. З 1 чэрвеня тарыф павялічыўся, але зусім нязначна — да 10 700 рублёў. Адкуль тады ў рахунку абанента большая сума?

— У яго была запазычанасць за два месяцы з прычыны таго, што абанент перанёс час аплаты. Раней чалавек атрымліваў «жыроўку» і аплачваў усё адразу, цяпер жа трэба больш пільна сачыць за бягучымі плацяжамі, — заўважыў далей Сяргей Палюшкевіч. — Запазычанасць абанентам пагашана, у канцы месяца яму будзе выстаўлены новы рахунак на суму 10 700 рублёў.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.