Вы тут

Гастралёры-скімеры затрыманы


Грамадзяне Украіны скралі звыш Br33 млн з банкамата ў Гомелі.

Сёлета ў лютым невядомыя ўсталявалі на банкамат у цэнтры горада скімер. Гэта спецыяльная прылада, якая прызначана для несанкцыянаванага доступу і капіравання інфармацыі з магнітных палос банкаўскіх пластыкавых карт і пін-кодаў да іх. Як расказаў начальнік аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій крымінальнай міліцыі УУС Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Моцар, злачынцы неправамерна атрымалі інфармацыю пра рэквізіты банкаўскіх карт, якія ім не належалі. Зрабілі падробленыя пластыкавыя карткі, пры дапамозе якіх атрымалі наяўныя грашовыя сродкі. У момант здзяйснення злачынных дзеянняў зламыснікі закрывалі відэакамеры банкаматаў.

Падчас правядзення вышуковых мерапрыемстваў аператыўнікі выйшлі на двух жыхароў Кіева 48 і 35 гадоў, якія знаходзіліся за межамі Беларусі. І вось падазроныя затрыманы. Пры перасячэнні мяжы Украіны і Беларусі ў іх аўтамабілі выяўлена больш за 70 пластыкавых карт, прылада для запісу інфармацыі на магнітную стужку пластыкавай карты, камп'ютарная тэхніка.

Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу. Цяпер праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні. Ідзе праверка на дачыненне да аналагічных эпізодаў, у тым ліку на тэрыторыі іншых краін. На аўтамабіль накладзены арышт, а зладзеі знаходзяцца пад вартай.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

astashkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.