Вы тут

«Прышчапіцца» бясплатным інтэрнэтам


У Мінску Альфа-Банк плануе ўстанавіць арт-краму з бясплатным Wі-Fі-доступам у інтэрнэт, пра што паведамілі ў прэс-службе фінансавай установы.

Арт-крама ў форме гіганцкай прышчэпкі будзе ўключаць ў сябе ўбудаваны Wі-Fі-роўтэр. Бясплатна падключыцца да інтэрнэту зможа любы карыстальнік у радыусе 30 метраў ад крамы. Высокую хуткасць і стабільную якасць злучэння забяспечыць адзін з найбуйнейшых аператараў сувязі.

Зараз банк выбірае прыдатнае месца для Wі-Fі-крамы. Разглядаюцца розныя варыянты: ад размяшчэння ў буйных аб'ектах кшталту тэрмінала аэрапорта ці будынка чыгуначнага вакзала да ўстаноўкі на ажыўленай вуліцы, у скверы ці парку.

Нягледзячы на тое, што інтэрнэт будзе бясплатным, па заканадаўстве ўладальнік публічнага пункта павінен забяспечыць ідэнтыфікацыю карыстальнікаў. Як гэта будзе зроблена, пакуль вырашаецца. У любым выпадку паспрабуюць абраць найбольш зручны для карыстальнікаў спосаб — або праз камеру відэаназірання, або парольны доступ. Напрыклад, кліенты банка змогуць атрымліваць бясплатны Wі-Fі праз увод логіна да інтэрнэт-банкінгу, а ўсім астатнім, магчыма, будзе прапанавана прайсці рэгістрацыю праз SMS.

У якасці Wі-Fі-крамы выступіць арт-аб'ект «ПрышчэпкА», створаная мастаком Ігарам Лявонцьевым. Інсталяцыя, сабраная на востраве Камсамольцаў для праекта «Арт-востраў», адсылае да часоў росквіту мяняльных крам. У сярэдзіне верасня экспазіцыю закрыюць і крама-прышчэпка павінна знайсці новае месца і прызначэнне. Як разлічваюць у банку, арт-крама будзе выконваць тую ж функцыю, што раней выконвалі мяняльныя крамы: з яе дапамогай карыстальнікі змогуць праверыць стан рахунку, аплаціць тавары і паслугі, правесці любыя іншыя банкаўскія аперацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

sr@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.